Беларуская Служба

Палякі супраць забароны на рэгістрацыю аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання

12.04.2023 14:01
Сярод праціўнікаў прынятых ЕС правілаў, дамінуюць прыхільнікі кіроўнай партыі і жыхары вёскі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарNerivill /pixabay.com/CC0 Public Domain

65 працэнтаў рэспандэнтаў у Польшчы супраць правілаў, уведзеных краінамі-членамі Еўрасаюза, датычных забароны на рэгістрацыю новых аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання з 2035 года. Забарону падтрымліваюць 27 працэнтаў апытаных, а больш за 8 працэнтаў – не маюць свайго меркавання па гэтай справе, пра гэта сведчаць вынікі апытання United Surveys, якія прыводзіць Dziennik Gazeta Prawna.

Падрабязныя вынікі даследавання паказваюць, што ў гэтай справе значную ролю адыгрываюць палітычныя погляды апытаных. Сярод прыхільнікаў кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» адназначна пераважаюць праціўнікі забароны – ажно 80 працэнтаў. Сярод прыхільнікаў апазіцыйных партый праціўнікаў забароны менш, хоць і так яны складаюць больш за палову – 54 працэнты. Аднак у гэтай групе значна больш прыхільнікаў забароны, чым у папярэдняй, то бок 37 працэнтаў.

Праціўнікі забароны на рэгістрацыю аўтамабіляў з рухавікамі ўнутранага згарання дамінуюць таксама сярод жыхароў польскіх вёсак – 83 працэнты. У сярэдніх і буйных гарадах прапорцыі крыху больш раўнамерныя. Праціўнікаў менш, хоць яны ўсё роўна складаюць каля паловы, а прыхільнікі забароны складаюць больш за 40 працэнтаў.

аз

Польшча можа стаць найбуйнейшым вытворцам акумулятараў для электрамабіляў у Еўропе

30.03.2023 11:27
У краіне ўжо працуе больш за 60 заводаў, якія вырабляюць акумулятары для электрамабіляў.