Беларуская Служба

Галандыя пабудуе АЭС на мяжы з Нямеччынай, якая надоечы спыніла свае атамныя магутнасці

03.05.2023 09:23
Развіццё атамнай энергетыкі ў Галандыі падтрымліваецца мясцовымі ўладамі, бізнесам і навукоўцамі.
Ілюстрацыя Shutterstock/Thorsten Schier

У сераду, 26 красавіка, урад Нідэрландаў прыняў амбіцыйны кліматычны пакет, які прадугледжвае вялізныя інвестыцыі ў скарачэнне выкідаў у атмасферу на працягу наступных сямі гадоў, пішуць на партале energetyka24.com. Адным з элементаў гэтага плана з'яўляецца будаўніцтва новых ядзерных магутнасцяў. Галандцы хочуць выдзеліць 65 мільёнаў еўра на даследаванні ўстаноўкі малых модульных ядзерных рэактараў (SMR).

Нідэрланды ўжо некаторы час заяўляюць пра інвестыцыі ў атамную энергетыку. На пры канцы 2022 года ўрад прэмʼер-міністра Нідэрландаў Марка Рутэ анансаваў будаўніцтва дзвюх новых АЭС. Іх павінны пабудаваць да 2035 года. АЭС плануецца пабудаваць на паўднёвым захадзе краіны, у правінцыі Зеландыя. Аднак пашырэнне інвестыцыйнай палітры з дапамогай SMR (малых рэактараў) таксама пашырае магчымасці выбару месца для новых установак. Гэта правінцыя Лімбург, якая мяжуе з нямецкай зямлёй Паўночная Рэйн-Вестфалія.

Развіццё атамнай энергетыкі ў гэтым рэгіёне падтрымліваецца мясцовымі ўладамі, бізнесам і навукоўцамі. Ужо абрана і даканае месца – гэта Чэмелот у Сітард-Гелене, прыкладна ў 30 кіламетрах ад Ахена. Там працуе хімічны завод, які зʼяўляецца адным з найбуйнейшых спажыўцоў энергіі ў Лімбургу.

Заявы галандцаў ужо шырока каментавалі нямецкія СМІ, напрыклад, прэсай зямлі Паўночная Рэйн-Вестфалія. Немцам, якія 15 красавіка спынілі свае тры апошнія АЭС, можа не спадабацца такі крок суседа. Раней у Нямеччыне крытыкавалі галандскія планы па разбудове атамнай энергетыкі. Міністр аховы навакольнага асяроддзя Ніжняй Саксоніі Олаф Ліс нават заявіў, што зробіць усё магчымае, каб заблакаваць гэтую дзейнасць галандцаў.

эж

У Германіі спынілі апошнія атамныя рэактары

15.04.2023 19:10
Паводле апошніх сацапытанняў, каля 60% немцаў лічаць дзеяньні ўраду нерацыянальнымі.