Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў красавіку ў Польшчы склаў 5,3%, на 0,1% менш, чым у сакавіку. Так вынікае з дадзеных Міністэрства сям'і і сацыяльнай палітыкі Польшчы, піша партал forsa.pl. Найменшы ўзровень беспрацоўя ў канцы красавіка быў зафіксаваны ў Вялікапольскім ваяводстве (3%).
Паводле папярэдніх дадзеных, у красавіку на ўліку ў службах занятасці знаходзілася 823,7 тыс. жыхароў Польшчы, а гэта значыць на 23,1 тыс. чалавек (на 2,7%) менш, чым на канец папярэдняга месяца. У параўнанні з канцом красавіка 2022 года колькасць беспрацоўных зменшылася на 54,2 тысячы чалавек (6,2%).
У Міністэрстве падкрэсліваюць, што Польшча застаецца краінай з адным з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў ЕЗ.
Паводле звестак Еўрастата, узровень беспрацоўя (разлічаны па вызначэнні, прынятым Еўрастатам) у сёлета ў сакавіку склаў 2,8% у Польшчы ў параўнанні з 6% у сярэднім па Еўрапейскім Звязе і 6,5% у зоне еўра. Такім чынам, разам з ФРГ Польшча заняла другое месца пасля Чэхіі (2,6%) па самым нізкім узроўні беспрацоўя сярод краінаў еўрапейскай супольнасці.
эж