Па падліках аналітыкаў расійскага агенцтва Vygon Consulting, кампаніі могуць зарабляць да $13 млрд у год на продажы літыя. На іх думку, здабыча ў Расіі можа дасягнуць 397 тысяч тон карбанату літыя да 2040 г.
Цяпер Расія не здабывае літый, да 2022 года імпартавала каля 9 тысяч тон літыя ў год, у асноўным з Чылі і Аргенціны. Гэты мяккі серабрыста-белы метал выкарыстоўваецца ў ваенна-прамысловым комплексе, касмічнай і атамнай прамысловасці. Пакуль расійскія нафтагазавыя кампаніі выконвалі толькі пілотныя праекты па вытворчасці літыя. Аднак расіяне кажуць, што многія з іх гатовы пачаць камерцыйную працу.
Крэмль у сваёй афіцыйнай стратэгіі прагназуе, што агульная вытворчасць літыя да 2030 года складзе 68 тысяч тон. Гэта будзе ў тры разы больш, чым попыт у Расіі, які знаходзіцца на ўзроўні 20,5 тысяч тон.
biznesalert.pl /вх