Беларуская Служба

Прэзідэнт Польшчы: Трымор’е можа нагнаць і перагнаць некаторыя краіны Заходняй Еўропы па ўзроўні жыцця

17.05.2023 14:32
16-17 траўня ў Любліне праходзіць ІІІ Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трох мораў.
Аўдыё
  • 16-17 траўня ў Любліне праходзіць ІІІ Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трохмор’я.
16-17          .
16-17 траўня ў Любліне праходзіць ІІІ Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трохмор’я. PAP/Wojtek Jargiło

16-17 траўня ў Любліне праходзіць ІІІ Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трох мораў. Падчас мерапрыемства падпісана пагаднення аб стварэнні сеткі ўніверсітэтаў Трымор'я. Кангрэс суправаджаўся эканамічным форумам, у рамках якога прайшлі семінары і сустрэчы, прысвечаныя, у прыватнасці, праблемам, звязаным з пасляваенным аднаўленнем Украіны, а таксама інавацыям, лічбавізацыі і вадароднай эканоміцы.

Супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі Адрыятычнага, Чорнага і Балтыйскага мора надзвычай важна для нарошчвання эканамічнай моцы Ініцыятывы Трымор’я, на гэта звярнуў увагу прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Польскі лідар падкрэсліў, што рэгіён Трыморʼя значна больш устойлівы да будучых сусветных крызісаў, чым Заходняя Еўропа, і мае велізарны эканамічны патэнцыял:

-Трохморʼе павінна стаць паскаральнікам. Гэта дадатковы рухавік, які падтрымае і ажывіць развіццё і дазволіць нашым эканомікам абагнаць некаторыя заходнія эканомікі. Гэта яшчэ і павышэнне ўзроўню жыцця. Мы ўжо падыходзім да гэтага і можам гэта рэалізаваць.

Прэзідэнт Анджэй Дуда падкрэсліў, што Ініцыятыва Трымор’я дасягнула шмат чаго ў плане энергетычнай бяспекі і эканамічнай устойлівасьці.

Прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі ў сваёй прамове падчас ІІІ Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трымор’я ў Любліне заявіў, што ініцыятыва павінна адыграць ключавую ролю ў пасляваенным аднаўленні Украіны. Прэмʼер Маравецкі таксама заявіў, што Ініцыятыва Трымор’я павінна ўключыць Украіну ў еўрапейскую эканамічную сістэму:

-Таксама мы павінны гарантаваць не толькі бяспеку, але хуткае гаспадарчае ды інфраструктурнае развіццё. Мы будуем газа- і трубаправоды, новыя чыгуначныя злучэнні і аўтамагістралі, якія праходзяць праз суб’екты мясцовага самакірвання. Гэтыя інвестыцыі з’яўляюцца намацальным доказам ліквідацыі межаў паміж нашым дзяржавамі, доказамі інтэграцыі нашых айчынн.

Найважнейшым пунктам другога дня кангрэсу стала падпісанне дамовы аб Сетцы рэгіёнаў Трымор’я. Дакумент падпісалі 15 рэгіёнаў з Польшчы, Літвы, Славакіі і Венгрыі, у яго ўвойдуць рэгіёны з Румыніі і Украіны. Агулам пра свой намер дылучыцца да Сеткі рэгіёнаў Трымор’я паведамілі 22 рэгіёны з 6 краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У сувязі з вайной Расіі супраць Украіны тэма бяспекі рэгіёну Трымор’я прысутнічала на міжнароднай сустрэчы ў Любліне. Віцэ-прэм’ер, міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак заявіў у Любліне, што ўрад умацоўвае Войска Польскае. Кіраўнік Мінабароны адзначыў, што моцнае войска зʼяўляецца гарантыяй бяспекі Польшчы:

-Мы можам адчуваць сябе ў бяспецы, калі маем моцнае Войска Польскае, з 2015 года мы пашыраем яго, абсталёўваем найноўшым узбраеннем, а таксама павялічваем колькасць асабістага складу, ствараем новыя вайсковыя часткі, напрыклад, у горадзе Бяла-Падляска, дзе раней аэрапорт закрылі, мы цяпер стварылі базу сухапутных войскаў.

Марыюш Блашчак атрымаў узнагароду «Міжнародны поспех у Трыморʼі» у намінацыі «Асоба, якая падтрымлівае ініцыятыву Трохмор’я». Узнагароду кіраўнік Мінабароны атрымаў падчас урачыстай цырымоніі Кангрэсу мясцовага самакіравання Трымор’я ў Любліне.

Міжнароднае эканамічнае мерапрыемства, якое 16 і 17 траўня праходзіла ў Любліне, сабрала прадстаўнікоў улады і мясцовага самакіравання, навукі і бізнесу з 12 краінаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Першы Кангрэс мясцовага самакіравання Ініцыятывы Трымор’я быў скліканы па ініцыятыве прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў 2018 годзе ў Жэшаве.

Слухайце аўдыё!

iar/эж