Беларуская Служба

Польскія сяляне занепакоеныя з-за нізкіх цэн на клубніцы

30.05.2023 15:04
Калі яшчэ тыдзень таму кілаграм клубніц каштаваў 20 злотых (4,40 еўра), то цяпер упаў да 9-10 злотых (2-2,20 еўра). 
     -
Рыс на малацэ з трускалкамі - папулярная ў Польшчы страва фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Партал Onet.pl піша пра тое, што ў Польшчы кліенты могуць адчуваць радасць з-за нізкай цаны клубніц. А вось сяляне маюць менш прычын для задавальнення.

Сезон на клубніцы толькі пачаўся, а цэны ўжо пайшлі ўніз. Калі яшчэ тыдзень таму кілаграм клубніц каштаваў 20 злотых (4,40 еўра), то цяпер упаў да 9-10 злотых (2-2,20 еўра). Паводле эканамістаў, гэта нізкая цана, якая не дазволіць фермерам атрымаць прынамсі мінімальны заробак.

Сітуацыя пагаршаецца фактам, што сёлета прадбачыцца багаты ўраджай клубніц. Дадаткова ў Польшчу імпартавана нашмат больш ягады чым у папярэдніх гадах з Грэцыі, Марока, Іспаніі і Украіны. Дадатковай праблемай стаў недахоп сезоннай рабочай сілы для збору клубніц. З-за інфляцыі і агульна росту зарплат у Польшчы сялянам цяжка знайсці людзей для працы на плантацыі, таму што ніхто не хоча працаваць за стаўкі, якія прапануюць земляробы. У выніку часта ягаду збіраюць сямейным падрадам, піша партал Onet.pl.

вс