Справаздача, апублікаваная на сайце Установы сацыяльнага страхавання, «Структура сумы дапамог, выплачаных ZUS пасля індэксацыі ў сакавіку 2023 г.», паказвае, што польская пенсійная сістэма моцна палярызаваная не толькі паводле полу бенефіцыяраў, але і паводле стане пенсійных рахункаў.
Аналізуючы памер дапамог пасля апошняга сакавіцкага павышэння (на 14,8 працэнта), ZUS паказаў, што 65,5 працэнта жанчын атрымліваюць пенсію да 3 тысяч PLN, звыш гэтай сумы толькі 34,5% жанчын. У выпадку з мужчынамі ўсё наадварот. Да 3 тысяч злотых пенсію атрымліваюць 26,4% мужчын, а звыш гэтай сумы – 73,6 працэнта.
Дагэтуль розніца ў памерах пенсій для жанчын і мужчын згладжвалася за кошт першапачатковага капіталу, заробленага да 1999 года, разлічанага па старых правілах. Чым болей людзей будзе ў новай сістэме, тым больш выразнымі будуць адрозненні, пракаментаваў для Dziennik Gazeta Prawna доктар Томаш Лясоцкі з Варшаўскага ўніверсітэту. Для жанчын вялікае значэнне мае зніжэнне пенсійнага ўзросту на 5 гадоў.
gazetaprawna.pl / вх