Беларуская Служба

Ветрапаркі ў моры могуць задаволіць больш за палову энергетычных патрэбаў Польшчы

20.06.2023 10:57
Будаўніцтва першых ветрапаркаў у польскім Балтыйскім моры павінна пачацца ў наступным годзе. Развіццё гэтай галіны энергетыкі з'яўляецца найбуйнейшай інвестыцыяй у польскай эканоміцы пасля Другой сусветнай вайны, так гаворыць Януш Гаявецкі, прэзідэнт Польскай асацыяцыі ветраэнергетыкі.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Pixabay/Thomas G.

«Энергія ветру зʼяўляецца і ў польскіх умовах яшчэ доўга будзе заставацца адным з асноўных слупоў энергетычнай трансфармацыі і дэкарбанізацыі. Больш за тое, рост яе долі ў агульнай структуры істотна павышае энергетычную бяспеку краіны, якая ў выніку нападу Расіі на Украіну назаўжды перастала быць абстрактным паняццем у гэтай частцы свету», – адзначае Януш Гаявецкі.

Энергетычная сістэма, заснаваная на размеркаваных, неэмісійных і незалежных ад замежнага паліва крыніцах энергіі, павышае энергетычную бяспеку, дзякуючы сваёй устойлівасці да шэрагу пагроз, асабліва геапалітычных. Паморскі ваявода выдаў ужо 14 рашэнняў наконт будаўніцтва ветрапаркаў у Балтыйскім моры. Першы з іх – Baltic Power – павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2026 годзе. Будаваць Baltic Power будуць Orlen і канадская кампанія Northland Power, а інвестарамі праектаў Baltica 2 і зʼяўляюцца PGE і дацкі Ørsted.

Першыя месцы для ветраэнергетыкі былі атрыманы ў польскай зоне Балтыйскага мора дзесяць гадоў таму. Цяпер гэтая рэвалюцыйная для польскай эканомікі змена канчаткова набывае абрысы.

wyborcza.pl / вх