Беларуская Служба

Дзеянне нулявой стаўкі ПДВ на прадукты харчавання працягнецца да канца года

27.06.2023 10:18
Нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання ўступіла ў сілу 1 лютага 2022 года.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFoto: Pixabay/PhotoMIX-Company

Нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання працягнутая да канца года. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў сацсетках, а прэс-сакратар Рады міністраў Пётр Мюлер падкрэсліў, што макраэканамічныя паказчыкі ў Польшчы пастаянна паляпшаюцца:

- Прэмʼер-міністр прыняў рашэнне аб працягненні нулявой стаўкі ПДВ на найважнейшыя прадукты харчавання да канца году. Як вядома, дагэтуль, паніжаная да нуля стаўка ПДВ была ўведзена дзеля паніжэння ўзроўню інфляцыі. Аналіз макраэканамічных паказчыкаў пацвердзіў, што мы можам гэта зрабіць.

Нулявая стаўка ПДВ на прадукты харчавання ўступіла ў сілу 1 лютага 2022 года. Яна зʼяўлялася элементам другога Антыінфляцыйнага шчыта, у рамках якога былі зніжаны стаўкі ПДВ на паліва, электраэнергію і газ.

Тэрмін зніжэння паліўна-энергетычнага падатку скончыўся ў канцы 2022 года. Дзеянне нулявой стаўкі ПДВ на прадукты харчавання было падоўжана да канца чэрвеня. Рашэннем прэмʼер-міністра Матэвуша Маравецкага гэты тэрмін быў працягнуты яшчэ на паўгода.

яс