У Польшчы надта мала жанчын, якія працуюць у ІТ-сферы – паведамляе Rzeczpospolita. Прычына ў культурных стэрэатыпах. Эксперты мяркуюць, што неабходна шырока адчыніць жанчынам дзверы ў гэтую прафесію.
91% жанчын у Польшчы мяркуе, што ІТ – гэта галіна, у якой дамінуюць мужчыны. Жанчынам не хапае пазітыўных узораў у гэтай галіне, на якія яны маглі б раўняцца. Акрамя таго, праблемы пачынаюцца ўжо на этапе адукацыі. Адсотак дзеўчын, якія вывучаюць або вывучалі ІТ-справу, у Польшчы складае толькі 19%. А толькі 6% жанчын кажа, што выбар такога профілю вучобы быў бы з радасцю ўспрыняты ў іх сям’і. Пры гэтым амаль 60% дзеўчын адзначае, што выбірае факультэт, кіруючыся падказкамі бацькоў.
Бэата Яраш, кіраўнічка фірмы, якая ладзіць курсы праграмавання, перакананая, што роўнасць полаў у ІТ-сферы патрабуе рашучых дзеянняў. Паводле яе словаў, многія дзеўчыны не атрымліваюць адпаведнай неабходнай падтрымкі яшчэ ў дзяцінстве, каб яны маглі зацікавіцца вывучэннем тэхналогіі. Акрамя таго, малая колькасць айцішніц таксама адбівае ахвоту ісці ў гэтую прафесію. Мала каму з жанчын хочацца працаваць у выключна мужчынскім асяроддзі. Што цікава, праграмісткі зарабляюць менш, чым праграмісты. Тым не менш, жанчыны – гэта вялізны, але ўсё яшчэ не выкарыстаны патэнцыял у ІТ-галіне.
Польшча знаходзіцца на 22-ім месцы сярод 27 краін ЕЗ паводле ўдзелу жанчын у галіне ІТ-тэхналогій.
нг