Нафтавыя кампаніі «прадаюць нашу будучыню за трыццаць срэбранікаў», заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Ён назваў «здрадай» тое, што апошнім часам робяць такія карпарацыі, як Shell і BP, – піша gazeta.pl. Кампаніі мяняюць свае планы па скарачэнні выкідаў і аб'яўляюць аб маштабных інвестыцыях у новыя здабычы выкапнёвага паліва, каб «засяродзіць увагу на прыбытках акцыянераў».
Паліўныя гіганты адмаўляюцца ад «зялёных» абяцанняў
Гіганты індустрыі выкапнёвага паліва як мінімум некалькі гадоў спрабуюць пераканаць, што яны зʼяўляюцца не крыніцай праблемы, а часткай рашэння кліматычнага крызісу, што іх інвестыцыі ў зялёныя крыніцы энергіі і альтэрнатыўныя віды паліва дазволяць нам скараціць выкіды парніковых газаў і спыніць кліматычную катастрофу.
А тым часам усё больш кампаній адмаўляецца ад нядаўна дадзеных «зялёных» абяцанняў.
Раней адна з найбуйнейшых нафтавых кампаній свету Shell абвясціла аб паступовым скарачэнні здабычы нафты. Але ў сярэдзіне гэтага года дырэктар кампаніі Ваэль Саван заявіў, што адмаўляецца ад гэтага плану і выказаў меркаванне, што здабыча нафты не ўпадзе як мінімум да 2030 года.
Больш за тое, кампанія мае намер інвеставаць 40 мільярдаў долараў у здабычу нафты і газу ў перыяд з 2023 па 2035 год і толькі 10-15 мільярдаў долараў у прадукцыю з «нізкім вугляродным следам».
Міжнароднае энергетычнае агенцтва распрацавала сцэнар як спыніць глабальнае пацяпленне
Некалькі гадоў таму Міжнароднае энергетычнае агенцтва распрацавала сцэнар энергетычнага пераходу, які дазволіць скараціць забруджванне і спыніць глабальнае пацяпленне прыкладна на 1,5 градуса Цэльсія – што лічыцца ўмерана бяспечным узроўнем (хоць ён усё яшчэ мае негатыўныя наступствы). У гэтым сцэнары няма месца для новых інвестыцый у здабычу нафты і газу, акрамя таго, што ўжо запланавана да 2021 года.
У гэтым годзе яшчэ раней чым Shell, кампанія BP перагледзела папярэднія планы па скарачэнні выкідаў парніковых газаў. Кампанія абяцала скараціць іх на 35-40% да канца гэтага дзесяцігоддзя, але ў лютым заявіла, што цяперашняя мэта складае толькі 20-30%. У красавіку аналагічнае рашэнне прыняла французская кампанія Total.
Генеральны сакратар Арганізацыі Абʼяднаных Нацый выступіў пасля завяршэння папярэдніх перамоваў у рамках падрыхтоўкі да восеньскага саміту па клімаце, які адбудзецца ў Абʼяднаных Арабскіх Эміратах.
– За мінулы год нафтагазаздабычы атрымалі 4 трлн звышпрыбыткаў. Але на кожны долар, укладзены ў свідраванне нафты і газу, ёсць толькі 4 цэны на інвестыцыі ў чыстыя крыніцы энергіі і паглынанне вугляроду, - падкрэсліў ён і параўнаў з «гандлем будучыняй за 30 срэбранікаў».
Антоніу Гутэрыш назваў дзеянні паліўных канцэрнаў «здрадай» і дадаў, што яны «несумяшчальныя з выжываннем чалавецтва».
яс