Беларуская Служба

«Вынікі экспарту збожжа рэкордныя»

17.07.2023 13:01
Чыгунка і парты справіліся з экспартам збожжа з Польшчы, пераконвае старшыня Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарskyradar/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праблем з экспартам збожжа з Польшчы няма. Экспартныя вынікі рэкордныя. Чыгунка і парты справіліся з яго экспартам. Мы закрылі сезон 2022/2023 у канцы чэрвеня з каля 10 мільёнамі тон экспартаванага збожжа, кажа ў размове з тыднёвікам Wprost старшыня Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў Міхал Кучмяроўскі.

«Між тым, мы ведаем, што яшчэ ёсць суб'екты, якія чакаюць павышэння коштаў або далейшага росту дзяржаўных субсідый на продаж збожжа са сваіх складоў», – адзначыў чыноўнік. Кучмяроўскі дадаў, што зараз польскія экспарцёры хутчэй маюць праблему з пошукам дадатковай сыравіны для экспарту.

Міхал Кучмяроўскі таксама падкрэсліў, што за апошнія тры гады ў Польшчы была зробленая велізарная праца, каб рэфармаваць сістэму рэзерваў; пераасэнсаваць тое, што можа спатрэбіцца ва ўмовах крызісу.

«Рэзервы ніколі не забяспечаць нас на выпадак узнікнення ўсіх відаў крызісу. Яны (рэзервы – рэд.) павінны даць нам нейкі час для дзеяння(…)Цяпер мы рэалізуем Урадавую праграму стратэгічных рэзерваў, прынятую Саветам Міністраў. Дзякуючы гэтаму захоўваем запасы, якія абараняюць нас ад самых сурʼёзных пагроз«, – запэўніў старшыня Урадавага агенцтва стратэгічных рэзерваў Міхал Кучмяроўскі ў размове з тыднёвікам Wprost.

аз

Польскія ўлады заахвочваюць фермераў карыстацца даплатамi ў рамках новых экасхемаў

13.06.2023 16:03
Падаць заяўку на прамыя выплаты да сельскагаспадарчай вытворчасці фермеры могуць толькі да канца месяца.