Беларуская Служба

«Польскай Пошце» не стае паштальёнаў

20.07.2023 13:21
У 2022 годзе стала вядома пра скарачэнне працоўных месцаў у прадпрыемстве Poczta Polska. Кампанія не працягнула кантракты прыкладна 2 тыс. сваіх супрацоўнікаў.
  Poczta Polska (-  )
Дзяржаўнае прадпрыемства Poczta Polska (па-беларуску «Польская Пошта»)Фота: Fotokon/Shutterstock

Некаторыя палякі не атрымліваюць ні позваў у суд, ні афіцыйнай карэспандэнцыі. За такое становішчы спраў адпавядае недахоп кадраў, з якім сутыкнулася дзяржаўнае прадпрыемства Poczta Polska (па-беларуску «Польская Пошта»). З-за недахопу паштальёнаў, прадпрыемства не выконвае свае абавязкі, прадугледжаныя адпаведнымі нарматыўна-прававымі актамі, – піша Dziennik Gazeta Prawna.

Кадравы дэфіцыт?

Выданне спасылаецца на сітуацыю ў мясцовасці Сухі Ляс, дзе няма паштальёнаў, а таму да жыхароў не даходзіць судовая і афіцыйная карэспандэнцыя. Такая сітуацыя, верагодна, захаваецца да верасня. Каб даведацца пра атрыманне лістоў і пасылак, жыхары мястэчка вымушаны самі рэгулярна наведваць паштовае аддзяленне.

Старшыня «Свабоднага прафсаюзу работнікаў пошты» падкрэслівае, што недахоп кадраў – агульная праблема «Польскай Пошты».

«Я не ведаю месца ў Польшчы, дзе б не бракавала паштальёнаў. Ёсць і такія паштовыя аддзяленні, дзе ўкамплектаваная толькі палова ставак, а яшчэ – бальнічныя лісткі і адпачынкі. Адсюль вельмі працяглыя перапынкі ў абслугоўванні некаторых раёнаў», – тлумачыць газеце Dziennik Gazeta Prawna прафсаюзны дзеяч Пётр Манюшка.

Аднак функцыянер «Польскай Пошты» бачыць рэчы па-іншаму. «Сістэмнай праблемы з дастаўкай карэспандэнцыі мы не маем. Кожны дзень мы дастаўляем каля 4 мільёнаў розных відаў пасылак і лістоў. Пры такіх маштабах магчымыя адзінкавыя выпадкі спазненняў у дастаўцы, ці іншых сітуацый, выкліканых форс мажорнымі абставінамі» – паведаміў прэс-сакратар прадпрыемства Poczta Polska Даніэль Вітоўскі.

Dziennik Gazeta Prawna нагадвае, што «Польская Пошта» – прызначаны аператар, гэта значыць яна валодае манаполіяй на аказанне ўніверсальных паслуг, у тым ліку на апрацоўку звычайных і заказных лістоў. Акрамя таго, «Польская Пошта» таксама забяспечвае дастаўкі судовай карэспандэнцыі.

У 2022 годзе стала вядома пра скарачэнне працоўных месцаў у прадпрыемстве Poczta Polska. Кампанія не працягнула кантракты прыкладна 2 тыс. сваіх супрацоўнікаў.

эж