У чэрвені беларуская эканоміка працягвала расці. ВУП Беларусі ў чэрвені вырас на ≈7,1% у гадавым вымярэнні, а па выніках II квартала – на 6,1%. Аб'ём ВУП у чэрвені павялічыўся на ≈0,15-0,4% у параўнанні з маем 2023 г.
Эканаміст Анатоль Харытончык, гаворыць, што да дадзеных за адзін месяц трэба падыходзіць асцярожна. Калі ж паглядзець у цэлым на квартал, то эканоміка Беларус расце і тэмпы росту даволі высокія. У бліжэйшыя месяцы дынаміка ВУП можа быць валацільнай, то бок зменлівай, з-за ваганняў выпуску прадукцыі ў сельскагаспадарчым сектары, а назапашаны тэмп прыросту з пачатку года можа скласціся каля 3% год да года.
Інвестыцыі і будаўніцтва – фактары росту. У цэлым будаўніцтва – адзін з ключавых фактараў ВУП у другім квартале.
Таксама эканамісты звяртаюць увагу на тое, што грузаабарот цяпер на 40 працэнтаў ніжэй за ўзровень 2019 года.
Назіраецца стагнацыя ў знешнім попыце на паслугі.
Спажывецкі попыт заставаўся прыблізна на майскім узроўні, прыкметна пераўзыходзячы даваенныя паказчыкі.
– Праблема заключаецца ў тым, што цяпер манетарнымі інструментамі актыўна стымулюецца ўнутраны попыт. Зразумела для чаго гэта робіцца: каб неяк дасягнуць мэтавых паказчыкаў. Эканоміка ўваходзіць у фазу «перагрэву». Гэта значыць, што ціск цэнаў павялічваецца, але пакуль гэта рэгулюецца ўрадам. Дысбалансы накопліваюцца, і ўрэшце мы пабачым паскарэнне росту цэн, гэта тое, што адчуюць людзі. Рост цэн можна чакаць напрыканцы бягучага – у пачатку наступнага года. Але залежыць ад таго, як доўга цэны жорстка будуць стрымліваць. Але чым даўжэй цэны будуць стрымліваць, тым больш магчымы інфляцыйны ўсплёск. І тым больш рэзкім будзе пераход да больш жорсткай грашова-крэдытнай палітыкі, тое ж падаражэнне крэдытаў, – тлумачыць эканаміст BEROC Анатоль Харытончык.
Эканаміст падкрэслівае, што цяпер у Беларусі праводзіцца мяккая грашова-крэдытная палітыка. Ёсць момант адыходу ад шоку і нармалізацыі эканамічнай сітуацыі ў краіне.
У чэрвені рост цэн у гадавым вымярэнні склаў рэкордныя 2,86 %. Дзякуючы татальнаму цэнаваму кантролю з боку ўладаў (дзеянне пастановы № 713). Нагадаем, што па краіне пракацілася хвалая крымінальных спраў за неабгрунтаванае падвышэнне цэн. Таму мэтазгодна назіраць за інфляцыяй на прыкладзе паслуг, бо яны не рэгулююцца. І кошт на паслугі, якія не рэгулююцца, вырас прыкладна на 10 працэнтаў.
Інфляцыйныя рызыкі ва ўмовах манетарнага стымулявання захоўваюцца высокімі, папярэджваюць эксперты.
вх