«Спрэчка паміж Варшавай і Прагай вакол Тураўскай капальні доўжыцца ўжо тры гады. Рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда ад 18 ліпеня спадабалася ўраду, але адтэрміноўка спынення вуглездабычы і адсутнасць дапамогі ЕС для пераўтварэння рэгіёну – гэта шлях да катастрофы», – піша Яцэк Пержыньскі (Jacek Perzyński, рэдактар BiznesAlert.pl.
У маі Суд Еўрапейскага саюза (CJEU) абавязаў Польшчу спыніць здабычу карысных выкапняў, але Варшава да гэтага часу не выканала патрабаванне. Польскі ўрад сцвярджае, што праца шахты мае вырашальнае значэнне для энергетычнай бяспекі, бо Тураў забяспечвае 9 працэнтаў патрэбаў краіны ў электраэнергіі.
Рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суду падоўжыць закрыццё шахты ў Тураве
18 ліпеня Вышэйшы адміністрацыйны суд адмяніў рашэнне аб здабычы бурага вугалю ў Тураве. У выніку падтрыманай урадам скаргі, пададзенай Polska Grupa Energetyczna, Вышэйшы адміністрацыйны суд адмяніў рашэнне Ваяводскага адміністрацыйнага суда і адмовіўся прыпыніць яго выкананне. Гэта азначае разблакаванне канцэсіі на шахту ў Тураве.
Суд вырашыў, што энергетычная бяспека дзяржавы важнейшая. Аднак варта адзначыць, што рашэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда не вырашае справы, а толькі адкладае яе.
Канфлікту можна было пазбегнуць, а выдаткі каласальныя
Прадстаўнікі польскага ўраду вердыктам Вышэйшага адміністрацыйнага суду задаволеныя, але, на жаль, ніхто не згадвае, што «абарона» шахты каштавала вельмі дорага. Канфлікт з Чэхіяй вакол Турава каштаваў Польшчы 300 мільёнаў злотых, і гэтыя сродкі ўжо вылічаны з фондаў Еўрасаюза, якія належалі Польшчы. Важна адзначыць, што ўрад у Празе гадамі кажа, што праца электрастанцыі і шахты ў Тураве негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе, што выяўляецца ў прасяданні грунтовых водаў, а таксама пастаяннай запыленасці і шуме для мясцовых жыхароў. На жаль, увесь канфлікт можна было б вырашыць і без суда, але кіраўніцтва Тураўскай электрастанцыі і ўрад праігнаравалі звароты і просьбы. Перамовы пачаліся толькі тады, калі чэхі падалі ў суд на Польшчу. Канфлікт з Чэхіяй нарэшце ўрэгулявалі, і цяпер суды будуць вырашаць пытанні здабычы ў шахце пасля 2026 года.
– Пагадненне паміж Польшчай і Чэхіяй наконт далейшай эксплуатацыі Тураўскай шахты з'яўляецца тупіковай гульнёй з пункту гледжання пераўтварэння Тураўскага рэгіёна і аховы клімату. Гэта пагадненне – хутчэй плата за момант уяўнага спакою, чым рэальнае вырашэнне праблемы. Поспехам перамоваў было б прыняццё на сябе адказнасці за будучыню і здароўе жыхароў, г.зн. прызначыць апошнім тэрмінам закрыцця тураўскага комплексу 2030 год, – падкрэслівае кіраўніца аддзелу клімату і энергетыкі Greenpeace Polska Яанна Флісоўска (Joanna Flisowska).
Рэгіён турашоўскі мог бы падаць заяўку на фонды Еўрасаюза для справядлівага энергетычнага пераходу, але ўрад не шукае фінансавай дапамогі, і гэта магло б вельмі дапамагчы. Варта адзначыць, што да гэтага часу ўсе вугальныя рэгіёны Польшчы ўжо падрыхтавалі планы паступовага спынення здабычы вугалю, за выключэннем Турава, і гэта адзіная шахта ў краіне, якая не карыстаецца Фондам справядлівага пераходу. Еўракамісія ўжо выдзяляе сродкі на Нацыянальныя планы рэканструкцыі большасці краін ЕС. Тым часам Польшча ўсё яшчэ змагаецца за тое, каб атрымаць першыя грошы.
Аб’ём грантаў ЕС для Польшчы ў Нацыянальным плане рэканструкцыі дасягае 24 мільярдаў еўра, што складае 4,5 працэнта ВУП. Эксперты з Польскага эканамічнага інстытуту адзначаюць, што найбольшыя выдаткі КПО панясе на трансфармацыю энергіі і экалагічна чысты і разумны транспарт. Без гэтых мер адмовіцца ад вугалю будзе вельмі цяжка, а ў многіх выпадках нават немагчыма.
Рана ці позна энергетычны пераход давядзецца ажыццявіць, і затрымка прывядзе толькі да дадатковых выдаткаў, бо вугаль цяпер зʼяўляецца самай дарагой крыніцай энергіі, а кошт выкідаў расце, падкрэслівае рэдактар эканамічнага партала BiznesAlert.pl.
вх