Беларуская Служба

Польшча можа ў аднабаковым парадку падоўжыць эмбарга на ўкраінскае збожжа

25.07.2023 14:32
Прэсавы сакратар урада заявіў, што Польшча не можа дазволіць сабе парушаць бяспеку і стабільнасць харчовага рынку.
ІлюстрацыяФота: shutterstock.com/Photoagriculture

Прэсавы сакратар ураду Польшчы Пётр Мюлер заявіў, што калі Еўракамісія не пагодзіцца падоўжыць забарону на ўвоз украінскага збожжа, урад увядзе такое абмежаванне самастойна.

У аўторак, 25 ліпеня ў Бруселі міністры сельскай гаспадаркі краін ЕС абмяркоўвалі падаўжэнне да канца году забароны на ўвоз украінскага збожжа ў пяць краін Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку ў Польшчу. Прэсавы сакратар урада заявіў, што Польшча не можа дазволіць сабе парушаць бяспеку і стабільнасць харчовага рынку:

-Таму, калі Еўракамісія не пагодзіцца падоўжыць гэтую забарону, мы зробім гэта самі, спасылаючыся на гарантавання нацбяспекі. Мы не можам дэстабілізаваць наш сельскагаспадарчы рынак. Забарона на імпарт у Польшчу не перашкаджае ўкраінскаму збожжу трапляць у Афрыку, Францыю ці Германію. Збожжа можа транзітам ехаць праз нашу краіну, але тут яго нельга разгружаць.

Дзеючая забарона ЕС на імпарт украінскага збожжа ў краіны Усходняй Еўропы будзе знята пасля 15 верасня. Гаворка ідзе пра імпарт украінскай пшаніцы, кукурузы, насення сланечніку і рапсу, які нельга ўвозіць у Польшчу, Славаччыну, Балгарыю, Румынію і Вугоршчыну.

IAR/эж

ААН: Расія асуджае мільёны на галодную смерць

18.07.2023 13:39
Арганізацыя Аб’яднаных Нацыя крытыкуе рашэнне Крамля аб скасаванні пагаднення пра экспарт збожжа.

Еўрасаюз выдзеліў Украіне яшчэ 1 млрд 500 млн еўра дапамогі

25.07.2023 14:15
«Пакуль Расія працягвае сваю бязлітасную вайну, мы будзем падтрымліваць Украіну».