Беларуская Служба

Палякі менш адпачываюць у сваёй краіне, пазбягаюць вядомых курортаў

26.07.2023 14:28
Высокія цэны напалохалі пакупнікоў. Людзі скарачаюць тэрмін знаходжання або едуць у адпачынак за мяжу. Такія высновы можна зрабіць з даследавання Selectivv, якое патрапіла ў распараджэнне Rzeczpospolita.
Turystyczne Mistrzostwa Vlogerów  mają zachęcić do poznawania i odkrywania atrakcji Polski
Turystyczne Mistrzostwa Vlogerów mają zachęcić do poznawania i odkrywania atrakcji PolskiPitroviz/Shutterstock

Дадзеныя сабралі на падставе лагаванняў мабільных тэлефонаў на працягу першых трох тыдняў сёлетняга сезону адпачынкаў у 268 горных і прыморскіх гмін і ў ваяводстве Вармінска-Мазурскае.

У трох абследаваных «турыстычных паясах» колькасць турыстаў, якія прыехалі больш, чым на адзін дзень, скарацілася на 5% у параўнанні з 2022 годам. Менш на 3 працэнты мелі аднадзённыя паездкі.

Па колькасці турыстаў мора пацярпела больш, чым горы. У выпадку прыбярэжных раёнаў гэта зніжэнне на 8% у параўнанні з мінулым годам, а ў горы паехалі на 5 працэнтаў менш з пачатку сезону адпачынкаў. На Мазуры паехалі на 3 працэнты менш палякаў. Адзіным ваяводствам, якое мае больш мясцовых турыстаў, чым летась, з'яўляецца Сілезскае.

Даследаванне тычылася толькі турыстаў з Польшчы і не тычыцца замежнікаў.

«Каб мець поўную карціну рынку, трэба звярнуцца да вынікаў даследаванняў таго ж перыяду ў 2021/2022 гадах, вынікі якіх былі незвычайнымі, таму што ў той час уплыў пандэміі Covid-19 усё яшчэ адчувалася, і палякі часцей выбіралі адпачынак у краіне, чым паездкі за мяжу. Варта падкрэсліць, што ў абодва гэтыя гады ў Польшчы прыязджала мала замежнікаў, таму польскі турыстычны рынак выратавалі палякі, – кажа Аляксандар Лухоўскі (Aleksander Luchowski), кіраўнік Selectivv. – Тым не менш, у гэтым годзе мы назіраем зніжэнне колькасці турыстаў, якія адпачываюць у Польшчы ў параўнанні з 2022 годам». Што яшчэ горш, яны прыязджаюць на меншы тэрмін, звычайна на чатыры-пяць дзён.

«Паводзіны турыстаў мяняюцца. І ў гарах, і на ўзбярэжжы мы назіраем больш змяншэнне колькасці дзён знаходжання, чым колькасці турыстаў», – тлумачыць Лухоўскі.

Буйныя гарады, такія як Варшава, Кракаў і Вроцлаў, прыцягваюць турыстаў. Але гэта звязана з павелічэннем прытоку замежнікаў.

Прычынай меншай цікавасці да адпачынку ў Польшчы зʼяўляюцца высокія кошты. Аднак расце цікавасць да месцаў, якія не размешчаныя менавіта ў курортных лакацыях. «Не праблема сесці ў машыну ці ровар і праехаць 15 км да мора, а начаваць там, дзе і пражыванне, і харчаванне таннейшыя», – кажа Лухоўскі.

Ці могуць спёка і пажары ў паўднёвай Еўропе адбіць у палякаў ахвоту ехаць, напрыклад, у Італію ці Грэцыю? На гэта не падобна.

– Турысты не хочуць адмаўляцца ад запланаванай даты вылету. Яны клапоцяцца пра адпачынак. І паколькі ўсведамляюць, што пажар – гэта надзвычайная і непрадказальная падзея, то згаджаюцца на альтэрнатыўныя рашэнні, якія мы прапануем. Мы зафіксавалі толькі адну адмену, – кажа Яраслаў Калуцкі, эксперт Travelplanet.pl.

Rzeczpospolita / вх