Беларуская Служба

Польскія газасховішчы ўжо запоўнены на 85%

28.07.2023 14:23
Тэрмінал ЗПГ у Сьвінавуйсьці імя прэзідэнта Леха Качыньскага працуе з 2016 году, летась на тэрмінал прыбыло 58 танкераў ЗПГ.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/ANTON ZUBCHEVSKYI

«Першае сховішча прыроднага газу запоўнена на 100%. Падземнае сховішча газу ў Бжэзьніцы на Падкарпацьці – запоўнена поўнасцю. Узровень запоўненасці газасховішчаў у Польшчы ўжо складае 85% і яны працягваюць запаўняцца на поўную магутнасць. Дзякуючы Baltic Pipe і LNG-тэрміналу мы ў бяспецы», – паведаміла дзяржаўны сакратар Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы, упаўнаважаны ўрада па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Ганна Лукашэўска-Тшэцякоўска, якую цытуе партал biznesalert.pl.

Baltic Pipe – сумесная інвестыцыя аператараў газатранспартных сістэм Польшчы і Даніі – Gaz-System і Energinet. Уладальнікам і аператарам часткі, якая пачынаецца на беразе дацкага вострава Зеландыя і ідзе ў Польшчу па дне Балтыйскага мора, зʼяўляецца Gaz-System. Будаўніцтва Baltic Pipe было завершана ў 2022 годзе.

Тэрмінал ЗПГ у Сьвінавуйсьці імя прэзідэнта Леха Качыньскага працуе з 2016 году, летась на тэрмінал прыбыло 58 танкераў ЗПГ. У 2023 годзе плануецца прыняць больш за 60 караблёў. Таксама працягваецца другі этап пашырэння тэрмінала, завяршэнне якога запланавана на 2023-2024 гадоў.

эж