Беларуская Служба

Урад Венгрыі адмяніў абмежаванні цэнаў на асноўныя прадукты харчавання

02.08.2023 09:40
Па апошніх дадзеных, у чэрвені інфляцыя ў Венгрыі склала 20,1% і застаецца самай высокай сярод краінаў ЕС.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/wavebreakmedia

У аўторак, 1 жніўня ўрад Венгрыі адмяніў абмежаванні цэнаў на асноўныя прадукты харчавання, якія дзейнічалі паўтара года. Пры гэтым са жніўня павялічыцца колькасць абавязковых акцый у крамах, прадугледжаных урадам, піша польскі партал forsa.pl.

У чэрвені аб адмене цэнавых лімітаў на прадукты харчавання заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Венгрыі Гергелі Гуляс. Прычына іх адмены – зніжэнне інфляцыі, якое назіраецца ў Венгрыі са студзеня. На думку палітыка, цэнавыя абмежаванні зрабілі сваю справу, таму іх пара здымаць.

1 жніўня некаторыя тавары, на якія дзейнічаў цэнавы ліміт, падаражэлі на некалькі дзясяткаў працэнтаў, хоць гэта парушэння закону. У розных крамах цэны на асобныя тавары былі розныя; у некаторых месцах цана была нават ніжэй, чым падчас дзеяння лімітаў.

Разам з тым урад павялічыў са жніўня норму абавязковага зніжэння цэн на асобныя катэгорыі тавараў з 10 да 15%. Правіла патрабуе, каб прынамсі два тавары кожнага віду прапаноўваліся з мінімальнай зніжкай 15% ад закупачнай цэны на працягу тыдня.

З пачатку чэрвеня ў крамах дзейнічаюць прадугледжаныя ўрадам акцыі ў 20 катэгорыях тавараў. Са жніўня да гэтага пераліку далучацца тавары, на якія раней дзейнічалі абавязковыя цэнавыя абмежаванні.

Нагадаем, у Венгрыі таксама былі абмежаваны рост цэнаў на паліва. Гэта норма была адменена на пачатку снежня 2022 года па просьбе нафтагазавай кампаніі MOL. Прычынай стала складаная сітуацыя з пастаўкамі паліва ў Венгрыю, што пагражала дэфіцытам на запраўках.

Урад Віктара Орбана заяўляе, што да канца года інфляцыя ўпадзе да ўзроўню ніжэйшым за 10%. Па апошніх дадзеных, у чэрвені інфляцыя ў Венгрыі склала 20,1% і застаецца самай высокай сярод краінаў ЕС.

эж

У ліпені інфляцыя ў Польшчы склала 10,8%

01.08.2023 13:31
Згодна з прагнозамі эканамістаў, у 2024 годзе інфляцыя захаваецца на высокім узроўні і будзе складаць у сярэднім крыху менш за 8%.