Беларуская Служба

Кампанія Gaz-System пачала будаўніцтва Варшаўскага газаправоду

10.08.2023 11:13
Дзякуючы будаўніцтву новага газаправода, у Варшаве і яе ваколіцах доступ да прыроднага газу павялічыцца як для ўладальнікаў аднасямейных дамоў, так і для прамысловых спажыўцоў.
Ілюстрацыя Фота: shutterstock.com/Aliaksandr Kushner

Пачалося будаўніцтва Варшаўскага газаправоду, якое завершыцца ў 2025 годзе. Яго мэта – забяспечыць доступ да блакітнага паліва большай колькасці індывідуальных і прамысловых кліентаў у польскай сталіцы і суседніх муніцыпалітэтах, пішуць на партале biznesalert.pl.

Як паведамляе кампанія Gaz-System, Варшаўскі газаправод з'яўляецца стратэгічным інфраструктурным праектам для сталіцы і суседніх гарадоў. Дзякуючы будаўніцтву новага газаправода, у Варшаве і яе ваколіцах доступ да прыроднага газу павялічыцца як для ўладальнікаў аднасямейных дамоў, так і для прамысловых спажыўцоў. Знізяцца выкіды шкодных рэчываў і палепшыцца якасць паветра ў польскай сталіцы.

Газаправод будзе пракладзены ў Мазавецкім ваяводстве, праз гміны: Няпарэнт, Яблонна, Ламянкі, Старыя Бабіцы, Ажараў-Мазавецкі і непасрэдна Варшаву (тры раёны: Белалэнка, Беляны і Бемова).Запланаваная працягласць газаправаоду – 28,5 км.

Нагадем, Gaz-System – гэта стратэгічная кампанія для польскай гаспадаркі. Gaz-System адказвае за транспарціроўку прыроднага газу па амаль 12 тысячамі км газаправодаў у Польшчы, а таксама па марскім газаправодзе Baltic Pipe. Акрамя гэтага Gaz-System зʼяўляецца ўладальнікам тэрміналу ЗПГ у Свінауйсце.

эж