Беларуская Служба

Беларускія самалёты не будуць лятаць у ЗША

14.08.2023 11:45
Еўрасаюз зрабіў гэта больш за два гады таму.
Авіякампанія «Белавія» nashaniva.com

Амерыканскія авіяцыйныя ўлады ўвялі санкцыі супраць беларускага нацыянальнага перавозчыка «Белавія». Еўрасаюз зрабіў гэта больш за 2 гады таму. У той жа час Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі ЗША дазволіла пасадку машын з беларускай рэгістрацыяй да 8 верасня 2023 года, але толькі ў тым выпадку, калі сітуацыя надзвычайная і на борце знаходзяцца толькі аб'екты, тэхналогіі або пастаўшчыкі паслуг грамадзянскага прызначэння. Забарона распаўсюджваецца як на рэгулярныя, так і на дзяржаўныя і чартарныя рэйсы, паведамляе Rzeczpospolita.

Еўразвяз увёў санкцыі супраць беларускай авіякампаніі яшчэ ў траўні 2021 года, калі самалёт Ryanair быў вымушаны прызямліцца ў Мінску з-за таго, што на борце знаходзіўся апазіцыянер Раман Пратасевіч. Затым, 2 снежня 2021 года, санкцыі зрабілі больш жорсткімі, а таксама беларускую кампанію пазбавілі права пралётаў над тэрыторыяй супольнасці.

Гэта па прычыне, што «Белавія» была і застаецца асноўнай авіялініяй перавозкі імігрантаў з Блізкага і Цэнтральнага Усходу да мяжы з Польшчай. «Белавія» прадае ім білеты не наўпрост, а праз тураператараў, якія арганізоўваюць «туры» ў адзін бок. Таму прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў нацыянальнаму перавозчыку «ўсялякую падтрымку». У замен супрацоўнікам кампаніі было строга забаронена крытыкаваць фальсіфікацыі выбараў і масавыя палітычныя арышты ў Беларусі.

Зараз авіякампанія выконвае палёты ў Расію, Ліван, Абʼяднаныя Арабскія Эміраты і Турцыю. У выніку абмежавання сеткі і адсутнасці доступу да запчастак парк кампаніі «Белавія» скараціўся з 30 да 15 машын, у асноўным састарэлых машынаў Boeing і Embraer, але па-ранейшаму беларускія авіялініі працаўладкоўваюць каля 2 000 супрацоўнікаў.

«Чарговыя абмежаванні выклікалі занепакоенасць нашага экіпажа, які не ўпэўнены ў будучыні», – гаворыцца ў паведамленні беларускай авіякампаніі. Аднак, з іншага боку, кампанія пакуль не ўводзіць абмежаванняў у зімовую сетку. «Нашы пасажыры могуць смела планаваць свой зімовы адпачынак у гэтым годзе», – паведамляе «Белавія», якую цытуе Rzeczpospolita.

аз