«У перспектыве да 2030 года нашы планы выглядаюць вельмі амбіцыйнымі. Мы хочам скараціць выкіды на 80%. шляхам паступовага павелічэння аднаўляльных крыніц у нашам балансе і паступовай дэкарбанізацыі секатара ацяплення», – сказаў старшыня праўлення другога па велічыні аператара энрегетычных сетак Польшчы Tauron Group Павел Шчэшэк. Пра гэта піша Gazeta Polska.
«У больш доўгатэрміновай перспектыве мы зацікаўлены ўдзельнічаць у будаўніцтве малых атамных рэактараў, у вадародных тэхналогіях і, перш за ўсё, у ветраэнергетыцы на Балтыйскім моры», – адзначыў ён.
Паводле Нацыянальнага агенцтва энергетычнай бяспекі Польшчы, гэта мадэльнае рашэнне, якое ўлічвае інтарэсы ўсіх зацікаўленых бакоў: заказчыкаў, энергетычных кампаній і супрацоўнікаў, яно будзе забяспечваць умовы для бесперапыннасці паставак спажыўцам па прымальных цэнах.
«За апошнія гады мы выдаткавалі 16 мільярдаў злотых на дыстрыбутарскія сеткі, а ў наступныя гады гэтыя інвестыцыі будуць яшчэ большыя», – падлічыў старшыня праўлення Tauron Group Павел Шчэшэк у інтэрв'ю выданню Gazeta Polska.
эж