Галоўнае статыстычнае ўпраўленне прадставіла інфармацыю аб заработнай плаце і занятасці на прадпрыемствах.
7485,12 злотых брута ($1871)– такім быў сярэдні заробак на прадпрыемствах у Польшчы ў ліпені. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года гэта складае 10,4 працэнта больш. Гаворка ідзе аб прадпрыемствах, дзе працуе больш за дзевяць чалавек.
Себасцьян Сайнуг з Польскага эканамічнага інстытута кажа, што ў ліпені рост заробкаў запаволіўся:
-Зарплаты павялічваліся крыху менш у параўнанні з інфляцыяй, разам з тым занятасць застаецца стабільнай, а эканамічнае запаволенне прычыняецца да таго, што прыпыніўся набор новых супрацоўнікаў. Не назіраецца рост беспрацоўя. У ліпені тэмп росту заробкаў зменшыўся з 11,9% і склаў 10,4%. Самы вялікі рост заробкаў назіраецца ў сектары гастраноміі і гатэльных паслуг – на 14,4%, невялікі спад зарплаты адзначаюць у энергетычным сектары і горназдабываючай прамысловасці.
Польскі эканамічны інстытут чакае, што заробкі будуць расці больш чым на 10 працэнтаў як у гэтым, так і ў наступным годзе.
Паводле звестак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, у ліпені – у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года – занятасць у Польшчы павялічылася на 0,1 працэнта.
У мінулым месяцы колькасць штатных працоўных месцаў склала ў Польшчы больш за 6,5 мільёна.
яс