Беларуская Служба

Амерыканскі стартап працуе над самалётным крэслам, якое дазваляе падарожнічаць на далёкія адлегласці ў гарызантальнай пазіцыі (ВІДЭА)

24.08.2023 21:03
Новае вырашэнне будзе ўніверсальным для шырокафюзеляжных лайнераў, паколькі крэсла лёгка трансфармуецца з сядзячай пазіцыі ў ляжачую.
     ,
Амерыканскі стартап працуе над самалётным крэслам, якое дазваляе падарожнічаць на далёкія адлегласці ў гарызантальнай пазіцыіYouTube.com/Zephyr Aerospace/screen

Амерыканскі стартап Zephyr Aerospace працуе над самалётным крэслам, якое атрымала назву Zephyr і якое дазваляе падарожнічаць на далёкія адлегласці ў гарызантальнай пазіцыі ў эканом-класе, паведамляе партал Business Insider.

Інжынеры ўжо раней працавалі над тым, каб стварыць магчымасці адпачынку пасажырам у ляжачай пазіцыі падчас дальніх рэйсаў. Аднак праблемай было тое, што новыя крэслы займалі больш месца, чым звычайныя, змяншаючы іх колькасць у самалёце. Амерыканскія стартаперы зазначаюць, што іх крэсла Zephyr не зойме больш месца, бо яно – двухпавярховае.

Новае вырашэнне будзе ўніверсальным для шырокафюзеляжных лайнераў, паколькі Zephyr лёгка трансфармуецца з сядзячай пазіцыі ў ляжачую. Амерыканскія вынаходнікі вераць у тое, што іх распрацоўкай зацікавяцца буйныя авіякампаніі.

вс