Беларуская Служба

Расійскі «Газпром» панёс страты ў другім квартале 2023 года, якія дасягнулі каля 197 млн долараў

30.08.2023 19:03
На прыбытак таксама паўплываў курс рубля, які моцна ўпаў у першым паўгоддзі гэтага года. 
«Газпром»Shutterstock.com/BalkansCat

Расійскі «Газпром» панёс страты ў другім квартале 2023 года, якія дасягнулі 18 млрд 600 млн рублёў (каля 197 млн долараў). Прычына гіганцкага падзення фінансавага выніку – абвал экспарту газу ў Еўропу, паведамляе Dziennik Gazeta Prawna.

Расійскі паліўны гігант не раскрывае дадзеных аб экспарце, але, паводле падлікаў Reuters, пастаўкі ў Еўропу са студзеня па ліпень гэтага года склалі каля 15 млрд кубаметраў газу. У папярэднія гады экспарт газу ў краіны Еўропы быў асноўнай крыніцай даходаў «Газпрома».

Кіраўніцтва кампаніі заявіла, што зніжэнне экспарту ў Еўропу было часткова кампенсавана пастаўкамі ў Кітай.

На прыбытак таксама паўплываў курс рубля, які моцна ўпаў у першым паўгоддзі гэтага года. Ніколі раней расійская валюта не была такой слабой: за бягучы год яна абвалілася амаль на 25% у адносінах да долара. Большы абвал назіраецца толькі ў аргентынскага песа і турэцкай ліры.

вс