Беларуская Служба

Стала вядома аб катастрафічных фінансавых выніках «Газпрама» за першы квартал

01.09.2023 11:32
Чысты прыбытак дзяржаўнага канцэрна «Газпрам» за першыя шэсць месяцаў 2023 года ўпаў да 296 мільярдаў рублёў, што рэзка кантрастуе з 2,5 трыльёнамі рублёў, зафіксаванымі за аналагічны перыяд 2022 года.
«Газпрам»Shutterstock.com/BalkansCat

Расійскі газавы гігант прадставіў апошнюю фінансавую справаздачу, якая стала непрыемным сюрпрызам для кіраўніцтва кампаніі. Спад тлумачыцца перабоямі ў пастаўках газу ў Еўропу, якія калісьці былі асноўнай крыніцай даходаў «Газпрама», піша польскі партал energetyka24.com.

Намеснік старшыні праўлення «Газпраму» Фаміль Садыгаў пацвердзіў зніжэнне еўрапейскага экспарту, аднак падкрэсліў рост паставак у Кітай. Ён назваў кантрактныя абавязацельствы і аперацыйную эфектыўнасць фактарамі росту прысутнасці на кітайскім рынку.

«Газпрам» вырашыў засакрэціць дэталі свайго экспарту. Тым не менш, паводле падлікаў Reuters, за першыя шэсць месяцаў гэтага года Расія паставіла ў Еўропу, у асноўным праз Турцыю, больш за 15 мільярдаў кубаметраў газу, у параўнанні з больш чым 62 мільярдаў кубаметраў летась. Каб кампенсаваць падзенне еўрапейскага экспарту, «Газпрам» засяродзіўся на павелічэнні паставак у Кітай, выкарыстоўваючы кантрактныя абавязацельствы і спрыяльныя ўмовы працы. Варта, аднак, адзначыць, што аб'ёмы, якія пастаўляюцца ў Паднябесную, складаюць толькі малую долю ад абʼёмаў, якія пастаўляліся ў Еўропу.

На кепскія фінансавыя вынікі «Газпрама» уплывае некалькі фактараў, у тым ліку абясцэньванне расійскага рубля ў адносінах да долара на 24% у першым паўгоддзі гэтага года. Гэта азначае значныя фінансавыя наступствы.

Чысты прыбытак дзяржаўнага канцэрна «Газпрам» за першыя шэсць месяцаў 2023 года ўпаў да 296 мільярдаў рублёў, што рэзка кантрастуе з 2,5 трыльёнамі рублёў, зафіксаванымі за аналагічны перыяд 2022 года.

эж

Рублёвы ўльтыматум бумерангам ударыў па «Газпроме»

08.06.2023 12:43
Германія патрабуе кампенсацыі ў памеры 12 мільярдаў еўра за пераплату, неабходную для закупкі газу з-за межаў Расіі на біржы з-за яго невыкананне ўмоў кантракту расіянамі.