Былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі (68 гадоў) расказаў парталу wp.pl пра тое, колькі мае пенсіі як былы галава дзяржавы. І так, у сярэднім былы прэзідэнт мае каля 12 тыс. злотых пенсіі (больш за 2 тыс. 560 еўра). Экс-кіраўнік дзяржавы пры гэтым дадаў, што «калі ёсць вялікая сям’я, то, канешне, такой сумы мала». І таму, паводле Кваснеўскага, яму прыходзіцца падпрацоўваць. Былы прэзідэнт чытае лекцыі і праводзіць сустрэчы за ганарары, выдае кнігі, а таксама з’яўляецца дарадчыкам у галіне паліталогіі і палітыкі. Напрыклад, Кваснеўскі – дарадчык улад Узбекістану. Пры гэтым польскі рэсурс нагадвае, што сярэдняя пенсія звычайнага паляка – 2 тыс. 700 злотых (576 еўра па курсу НБП) без выліку падаткаў і ўзносаў.
Акрамя пенсіі, былыя прэзідэнты Польшчы, паводле законаў, маюць пажыццёвую дзяржаўную ахову, а таксама службовы лімузін за кошт бюджэту. Дзяржава таксама аплочвае выдаткі на офіс, г.зн. арэнду памяшкання, працаўладкаванне персаналу і канцылярскія расходы.
вс