Беларуская Служба

ЗША створаць у Варшаве Цэнтр па атамнай энергетыцы для Усходняй Еўропы

13.09.2023 10:56
Паводле графіку, зацверджаным урадам, будаўніцтва першай АЭС у Польшчы павінна пачацца ў 2026 годзе, а ўжо ў 2033 годзе пачне працаваць першы энергаблок гэтай электрастанцыі.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock.com/pasphotography

У Польшчы пры падтрымцы ЗША будзе створаны навучальны цэнтр па атамнай энергетыцы для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, заявіла міністр клімату і навакольнага асяроддзя Ганна Москва. Навучальны Цэнтр па чыстай энергетыцы будзе пабудаваны ў Варшаве і пачне працаваць сёлета, паведамляе партал Польскага грамадскага тэлебачання tvp.info.

Палітык дадала, што польска-амерыканскія перамовы па стварэнні гэтага цэнтру падыходзяць да фінальнай стадыі. З амерыканскага боку дзейнасць цэнтра будзе каардынаваць Міністэрства энергетыкі ЗША, а з польскага – Міністэрства клімату і навакольнага асяроддзя.

Ганна Москва растлумачыла, што задачай цэнтра будзе падрыхтоўка неабходных кадраў для атамных праектаў у Польшчы – як для вялікіх, так і малых рэактараў.

Нагадаем, паводле графіку, зацверджаным урадам, будаўніцтва першай АЭС у Польшчы павінна пачацца ў 2026 годзе, а ўжо ў 2033 годзе пачне працаваць першы энергаблок гэтай электрастанцыі.

эж