Беларуская Служба

З-за расійскай вайны ВУП Малдовы ў мінулым годзе знізіўся на 6 працэнтаў

19.09.2023 10:01
У апошнія месяцы Малдова была прымушаная справіцца з сур’ёзнай залежнасцю ад расійскіх энергарэсурсаў, кажа Ніку Папеску.
 .
Сцяг Малдовы.фота: jorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

З-за вайны ва Украіне ВУП Малдовы ў мінулым годзе знізіўся на 6 працэнтаў, заявіў віцэ-прэмʼер і міністр замежных спраў Малдовы Ніку Папеску ў інтэрвʼю лісабонскай штодзёнцы Diario de Noticias.

Палітык, які знаходзіўся з візітам у Партугаліі, удакладніў, што пачатак вайны прывёў і да іншых неспрыяльных зʼяў у Малдове, у тым ліку, высокай інфляцыі, якая складае 32 працэнты. Дзяржаве і бюджэты краіны таксама прыйшлося спраўляцца з масавым наплывам бежанцаў з Украіны. Ён адзначыў, што агулам праз Малдову, насельніцтва якой складае менш за 3 мільёны чалавек, прайшоў амаль мільён бежанцаў.

«Цяпер украінскія бежанцы складаюць 3 працэнты нашага насельніцтва», – дадаў палітык.
Папеску сказаў, што сурʼёзным выклікам для Малдовы ў апошнія месяцы стала неабходнасць спынення залежнасці ад энергарэсурсаў з Расіі, якая, дадаў ён, рэгулярна шантажавала Кішынёў.

«Нам удалося дасягнуць энергетычнай устойлівасці дзякуючы электрасеткавым злучэнням з Румыніяй і альтэрнатыўных крыніц газу», – дадаў Папеску, падкрэсліваючы, што Малдова заслугоўвае таго, каб стаць членам Еўрасаюза.

аз