Беларуская Служба

Польскі Orlen збіраецца вырабляць экалагічнае авіяцыйнае паліва

22.09.2023 15:21
У рамках супрацоўніцтва Orlen і Yokogawa распрацуюць інтэграваную сістэму вытворчасці сінтэтычнага паліва.
Ілюстрацыя Фото: Shutterstock/Konektus Photo

«Мы падпісалі важнае пагадненне з Yokogawa Europe аб супрацоўніцтве ў развіцці ўстойлівых тэхналогій вытворчасці авіяцыйнага паліва», – заявіў старшыня праўлення польскага дзяржаўнага энергетычнага канцэрну Orlen Даніэль Абайтэк, дадаўшы, што »сінтэтычнае паліва з выкарыстаннем прамысловых выкідаў вуглякіслага газу і зялёнага вадароду мае вырашальнае значэнне для будучыні ўсяго сектара», – пішуць на партале energetyka24.com.

«Да канца 2030 года мы плануем вырабляць 70 тыс. тон штогод інавацыйнага паліва, якое можа выкарыстоўвацца ў рухавіках», – заявіў кіраўнік Orlen.

Паводле інфармацыі кампаніі, у рамках супрацоўніцтва Orlen і Yokogawa распрацуюць інтэграваную сістэму вытворчасці сінтэтычнага паліва. «Праект будзе заключацца ў стварэнні віртуальнай копіі вытворчага завода пад назвай «лічбавы двайнік», які дазволіць мадэляваць і аптымізаваць вытворчыя працэсы з мэтай выбару найбольш эфектыўнага і экалагічна ўстойлівага метаду сінтэзу. Гэта рашэнне будзе выкарыстана ў новай устаноўцы па вытворчасці сінтэтычнага паліва, якая будзе пабудавана да канца 2030 года», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні карпарацыі.

У канцэрне Orlen растлумачылі, што ўстойлівае сінтэтычнае паліва ствараецца шляхам спалучэння вадароду, атрыманага ў працэсе электролізу, які працуе ад аднаўляльных крыніц энергіі, з малекуламі вуглякіслага газу з розных прамысловых працэсаў – у тым ліку заводаў па вытворчасці біямасы, цэментных заводаў, металургічных заводаў і заводаў па вытворчасці ўгнаенняў. Orlen разлічвае, што авіяцыйная прамысловасць стане асноўным атрымальнікам сінтэтычнага паліва.

Кампанія Yokogawa прадстаўляе перадавыя рашэнні ў сістэмах кантролю ў многіх галінах прамысловасці, уключаючы, энергетыку, хімічную, фармацэўтычную і харчовую прамысловасці. Кампанія, заснаваная ў Токіо ў 1915 годзе, налічвае 17 500 супрацоўнікаў у глабальнай сетцы, якая складаецца з 129 кампаній у 60 краінах. Yokogawa Europe, якая базуецца ў Амерсфорце, Нідэрланды, працуе з 1982 года і ў цяперашні час налічвае 1402 чалавекі.

Orlen Group – гэта мультыэнергетычны дзяржаўны канцэрн, які валодае, сярод іншага, сямю нафтаперапрацоўчымі заводамі (чатыры ў Польшчы – у тым ліку самы вялікі ў Плоцку, два ў Чэхіі і адзін у Літве). Налічвае каля 3,1 тыс. АЗС у Польшчы, Германіі, Чэхіі, Славакіі, Літве і Венгрыі. Кампанія таксама ажыццяўляе інвестыцыі, звязаныя з аднаўляльнымі крыніцамі энергіі, такімі як ветравыя і фотаэлектрычныя фермы. Да 2030 года Orlen Group мае намер запусціць як мінімум адзін малы ядзерны рэактар ​​SMR.

эж


Ідуць перамовы аб набыцці польскім канцэрнам Orlen НПЗ у Нямеччыне

04.09.2023 14:53
У апошнія месяцы з'явілася інфармацыя аб тым, што польскі нафтагазавы канцэрн Orlen заменіць расійскую «Раснафту», якая валодае 54% акцый нафтаперапрацоўчага завода Schwedt, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы Германіі. 

Orlen выпрабоўвае ў Польшчы першы вадародны лакаматыў

17.09.2023 14:06
Кампанія Orlen выпрабоўвае ў Польшчы першы вадародны лакаматыў, які набыла ў PESA Bydgoszcz. Сёння гэты лакаматыў упершыню адправіўся з Гдыні ў Хель.