Беларуская Служба

Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах: З 2024 г. беларускі бізнес у Польшчы атрымае механізм крэдытнай падтрымкі

29.09.2023 12:05
Прадстаўнікі Еўракамісіі і Польскага банку развіцця анансавалі стварэнне новага фінансавага механізму падтрымкі для беларускага бізнесу, які быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года
Аўдыё
  • Размова з дарадцам Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўніком Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесем Аляхновічам.
Ілюстрацыя Фота: Ground Picture/ Shutterstock

Беларусы паступова абжываюцца за мяжой, нярэдка адкрываючы ўласныя справы. Паводле дадзеных Польскага эканамічнага інстытута, грамадзяне Беларусі са студзеня 2022 года да канца чэрвеня 2023 года стварылі ў Польшчы 11 716 прыватных прадпрыемстваў рознага тыпу.

На жаль, для беларускіх прадпрымальнікаў шмат фінансавых механізмаў застаецца недаступнымі. Дарадца Ціханоўскай па эканамічных рэформах і віцэ-кіраўнік Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (ABBA) Алесь Аляхновіч на Беларускім бізнэс-форуме ў Варшаве распавёў, што прадстаўнікі Еўракамісіі і Польскага банку развіцця анансавалі стварэнне новага фінансавага механізму падтрымкі для беларускага бізнесу, які быў вымушаны з’ехаць з краіны пасля 2020 года:

- Такі фонд мае з’явіцца да канца года. Паўстанне канкрэтны механізм для падтрымкі «чыстага» беларускага бізнесу, які быў вымушаны пакінуць краіну ў выніку рэпрэсій. Пакідаючы Беларусь, бізнесы страчвалі не толькі рэсурсы, але і крэдытную гісторыю, без якой цяжка разлічваць на падобную падтрымку, тут у Польшчы. Фінансавае пытанне, пасля легалізацыі, галоўнае для далейшага развіцця. Мы пра гэта ведалі і намагаемся спрасціць гэтую працэдуру.

Да канца года ў Польшчы пры супрацоўніцтве з Еўракамісія будзе створаны фонд крэдытнай падтрымкі беларускага бізнесу, куды з наступнага года могуць звяртацца беларускія прадпрымальнікі.

Імплементарам гэтага механізму будзе Польскі банк развіцця, які мае вялікі досвед аказання такіх паслуг, менавіта гэты польскі пасярэднік будзе адказваць за выдзялення сродкаў.

На нармальных рынкавых умовах, пад рынкавы працэнт беларусы са сваімі бізнэс-планамі змогуць звяртацца ў гэты фонд і атрымліваць фінансаванне. Варта падкрэсліць, што гэты крэдытны механізм бестэрміновы, абумоўлены выключна своечасовым пагашэннем крэдыту.

Пра крытэрыі, якія павінен выканаць беларускі бізнес, каб звярнуцца па такую падтрымку, слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

СМІ: Указы Лукашэнкі могуць моцна паўплываць на польскі рынак працы

20.09.2023 12:16
Звесткі ZUS (Фонду сацыяльнага страхавання) паказваюць, што ў 2023 годзе ў Польшчы на ​​пенсійнае страхаванне і страхаванне па інваліднасці былі зарэгістраваныя 110 294 беларусаў.

АВВА: Паўстанне Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу

21.09.2023 13:47
Еўракамісія і Польскі банк развіцця да канца года створыць Фонд крэдытнай падтрымкі для беларускага бізнесу.