Беларуская Служба

Зніжэнне інфляцыі выклікала здзіўленне нават у экспертаў

02.10.2023 09:09
Сярэдні ўзровень спажывецкіх цэн быў на 8,2% вышэй, чым у верасні мінулага года. У жніўні інфляцыя склала 10,1%.
Ілюстрацыя Фота: BartlomiejMagierowski/Shutterstock

У Польшчы, падзенне інфляцыі ў верасні аказалася больш глыбокім за чаканні аналітыкаў, – пішуць на партале dziennik.pl.

Як паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (гэта папярэднія ацэнкі, канчатковыя даныя будуць у сярэдзіне месяца), сярэдні ўзровень спажывецкіх цэн быў на 8,2% вышэй, чым у верасні мінулага года. У жніўні інфляцыя склала 10,1%.

Эканамісты былі ўпэўненыя, што ў верасні мы ўбачым зніжэнне менш чым на 10%. Выданне dziennik.pl. нагадвае, што пра гэта таксама заяўляў старшыня Нацбанку Польшчы Адам Глапіньскі. У польскім рэгулятары былі перакананыя, што вераснёвы паказчык інфляцыі складзе прыкладна 8,5%, а ён аказаўся ніжэйшы.

эж