Дакументы пацвярджаюць, што расійская дачка нямецкай Rittal займалася гандлем і пастаўляла важныя камплектуючыя для расійскай абароннай прамысловасці. Прэтэнзіі ёсць, у тым ліку, да паставак сістэм вентыляцыі для серверных стоек, якія, згодна з базай дадзеных прадукцыі, вырабляе Rittal. Кампанія паставіла гэтыя прадукты ў красавіку 2022 года. У лютым 2022 года нямецкая штаб-кватэра групы адправіла адпаведныя камплектуючыя на маскоўскі склад ТАА Rittal, паведамляе нямецкае выданне Die Welt .
Абыход санкцый – звычайная практыка заходніх кампаній, зарэгістраваных у Расіі. Іх штабы ў заходніх краінах могуць публічна сцвярджаць, што не ведалі, што адбылося ў Расіі. Гэта таксама аргумент нямецкага Rittal.
Расія трапіла пад шырокія санкцыі заходніх краінаў пасля анексіі Крыму ў 2015 годзе. У Крым не павінны былі пастаўляцца ўзбраенне, а таксама элементы энергетычнай інфраструктуры, такія як газавыя турбіны. З моманту расійскага ўварвання ва Украіну Еўразвяз увёў супраць Расі 11 пакетаў санкцый.
Die Welt / biznesalert.pl