Паводле эксперта парталаў RynekPierwotny.pl і GetHome.pl Марэка Вельгі, з пачатку году колькасць новых прапановаў нерухомасці ў Кракаве зменшылася ажно на 51%.
«Не лепшая сітуацыя ў Варшаве і Уроцлаве», – адзначае Вельга. І прыводзіць дадзеныя Міністэрства развіцця і тэхналогій: на працягу трох месяцаў у прапановах банкаў з'явіўся «Бяспечны крэдыт 2%». Па таннае фінансаванне звярнуліся больш за 63,6 тыс. чалавек.
«Больш за 17,5 тысяч чалавек ужо маюць станоўчае рашэнне банку, – тлумачыць Марэк Вельга. – Праблема ў тым, што сама праграма паскорыла прыняцце рашэння аб пакупцы многіх кліентаў. Гэта не толькі ўладальнікі значных фінансавых запасаў, але і тыя, хто можа дазволіць сабе звычайны іпатэчны крэдыт і не мае магчымасці атрымаць субсідыі ад дзяржавы. Усе кіраваліся страхам, што прапанова кватэраў зменшыцца і цэны на іх вырастуць».
«Спалучэнне гэтых груп попыту» дало ашаламляльны эфект. Дадзеныя BIG DATA RynekPierwotny.pl паказваюць, што ў трэцім квартале продажаў новых кватэр у сямі найбуйнейшых гарадах Польшчы было ажно на 35% больш, чым у другім квартале.
Марэк Вельга кажа, што нашмат цяжэй ацаніць эфекты праграмы «Бяспечны крэдыт 2%» на другасным рынку. «Дадзеныя раскіданыя па многіх рэкламных парталах і базах дадзеных агенцтваў нерухомасці, – тлумачыць ён.
Пра павелічэнне попыту можа сведчыць скарачэнне прапановы. Дадзеныя парталу Unirepo.pl, які адсочвае 37 рэкламных парталаў, сведчаць, што ў канцы верасня на рынку Польшчы было 135,5 тысячы кватэр на продаж. За тры месяцы да гэтага іх было 146,5 тысячы. Колькасць кватэр скарацілася амаль на 8%, нягледзячы на рост колькасці новых прапаноў, адзначае Вельга. Ён дадае, што і на першасным рынку высокія тэмпы продажаў кватэр не суправаджаліся належным прытокам новых кватэр, што дапаўнялі б прапанову.
Больш за тое, сёлета ва ўсіх гарадах забудоўшчыкамі выстаўлена менш кватэр, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Асабліва драматычная сітуацыя ў Кракаве, дзе ў канцы верасня прапанова дэвелаперскіх кампаній была ажно на 51% меншай, чым дзевяць месяцаў таму. У Варшаве прапанова кватэр за гэты перыяд зменшылася на 41%, ва Уроцлаве – на 38%, а ў Труймясце – на 27%.
Менавіта скарачэнне прапановы зʼяўляецца асноўнай прычынай хуткага росту сярэдняй цаны квадратнага метра. Прадаўцы павялічваюць цэны, самыя танныя кватэры хутка знікаюць з абвестак, а тыя, што застаюцца, даражэюць.
rp.pl / вх