Беларуская Служба

Інфляцыя ў кастрычніку склала 6,6 працэнта

21.11.2023 10:59
Рост інфляцыі ў Польшчы запавольваецца.
Аўдыё
  • Перадача «Пульс польскай эканомікі»
Ілюстрацыйны здымакshutterstock/Tero Vesalainen

У кастрычніку гэты паказчык склаў 6,6 працэнта – сведчаць звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія два гады. У верасні інфляцыя склала 8,2 працэнта.

Марцін Ключнік з Польскага эканамічнага інстытута патлумачыў, што паўплывала на вынік мінулага месяца:

- У асноўным гэта вынік больш павольнага росту цэн прадуктаў харчавання і зніжэння коштаў паліва ў гадавым вымярэнні. На працягу наступных двух месяцаў інфляцыя можа крыху падняцца – канчаткова да 7% у снежні. Гэта будзе звязана з ростам коштаў энергіі ды паліва. Такім чынам, інфляцыя на канец году будзе большай, чым у кастрычніку, але меншай, чым у верасні.

У параўнанні з аналагічным месяцам мінулага года ў кастрычніку выраслі цэны на жыллё (на 8,2 працэнта), падаражэлі прадукты харчавання (на 7,6 працэнта), алкагольныя напіткі і тытунёвыя вырабы (на 10,1 працэнта), а таксама паслугі рэстаранаў і гасцініц (на 11,1 працэнта). За тое назіралася зніжэнне цэн на транспарт (на 7,9 адс.) – гаворыцца ў паведамленні Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.

яс