Беларуская Служба

У Познані пабудуюць гіганцкі гатэль, які выклікае спрэчкі

30.11.2023 17:35
Гатэль будзе належаць швейцарскай сетцы Mövenpick, яка ўжо мае дзеючыя гатэлі ў Калабжэгу і Закапанэ. У познанскім гатэлі швейцарскай кампаніі будзе каля 160 нумароў.
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Bannafarsai_Stock

Інвестар атрымаў згоду на знос пяці будынкаў і «дазвол на будаўніцтва гасцінічнага будынку з комплексам паслугаў (пракат лыжнага рыштунку) разам з тэхнічнай інфраструктурай» на ўчастку на вуліцы Вянкова, 2 у Познані, – піша money.pl.

У раёне Мальційскага возера будзе пабудаваны «гіганцкі гатэль», інвестар – кампанія MaltaSki, якая ў 2013 годзе набыла комплекс Malta Ski, працуючы круглы год. Рэшта тэрыторыі вакол вадасховішча належаць гарадской уладзе.

Выданне цытуе познанскіх мясцовых дэпутатаў і чыноўнікаў, якія кажуць, што інвестар выкарыстоўвае хібу ў плане мясцовага развіцця ад 2002 году, бо план «недакладны» і дазваляе такое агромністае будаўніцтва. Хаця ідэя гатэля ў гэтым месцы не выклікае спрэчак, але яго форма абурае многіх.

«Гасцінічны аб’ект, які суправаджае Malta Ski, быў ўключаны ў планы, але зусім у іншым выглядзе. Гаворка ішла хутчэй пра пабудову, якая мела б форму схілу. Але маем вялікі, 150-метровы аб'ект папярок схілу, які закрывае і візуальна выраўноўвае ўвесь пагорак. Гэтая форма рэалізацыі – брыдкая», – сказаў дэпуат гарадскога савету Познані Лукаш Мікула ад «Грамадзянскай кааліцыі».

Гатэль будзе належаць швейцарскай сетцы Mövenpick, яка ўжо мае дзеючыя гатэлі ў Калабжэгу і Закапанэ. У познанскім гатэлі швейцарскай кампаніі будзе каля 160 нумароў.

 эж