Беларуская Служба

Новы міністр сельскай гаспадаркі Польшчы: Эмбарга на ўкраінскія тавары трэба захаваць

14.12.2023 11:31
«Я буду рабіць усё, каб захаваць цяперашняе эмбарга. У перспектыве аднаўлення ўкраінскага аграрнага сектара неабходна выпрацоўка агульных рынкавых рашэнняў паміж Украінай і ЕЗ», – заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Чэслаў Сякерскі.
Ілюстрацыя Фото: shutterstock/Octa corp

«Польская сельская гаспадарка не зможа канкураваць з Украінай, але яна можа атрымаць выгаду ад развіцця перапрацоўкі і пасярэдніцтва ў гандлі», – кажа ў інтэрв'ю Dziennik Gazecie Prawnej новапрызначаны міністр сельскай гаспадаркі Чэслаў Сякерскі.

«Я буду рабіць усё, каб захаваць цяперашняе эмбарга. У перспектыве аднаўлення ўкраінскага аграрнага сектара неабходна выпрацоўка агульных рынкавых рашэнняў паміж Украінай і ЕЗ. Справа ў тым, каб перш за ўсё выконваць нормы бяспекі і якасці харчовых прадуктаў», – заявіў міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Чэслаў Сякерскі.

«Адкрыццё еўрапейскага рынку для сельскагаспадарчай прадукцыі з Украіны можа ў будучыні цалкам дэстабілізаваць не толькі ўнутраны рынак, але і еўрапейскі. Папярэдні ўрад спазніўся з прыняццем ахоўных мер адносна празмернага імпарту з Украіны. Не было выразнай канцэпцыі і адпаведнай стратэгіі дзеянняў у сувязі са значным прытокам сельскагаспадарчай прадукцыі з Усходу», – перакананы палітык.

Нагадаем, наплыў украінскага збожжа дэстабілізаваў рынак сельскагаспадарчай прадукцыі ў краінах Усходняй Еўропы. Шэраг суседзяў Украіны, у тым Польшча, увялі эмбарга на ўкраінскую сельскага гаспадарчую прадукцыю.

эж