Беларуская Служба

Прэзідэнт ЗША разлічвае на працяг атамнай энергетыкі ў Польшчы з Дональдам Тускам

21.12.2023 13:50
Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн напісаў новаму прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску ліст.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Eder

Амерыканскі прэзідэнт Джо Байдэн напісаў новаму прэм'ер-міністру Польшчы Дональду Туску ліст, у якім выказаў надзею на працяг мадэрнізацыі зброевай прамысловасці і будаўніцтва АЭС з кампаніямі ЗША.

«Мы ганарымся тым, што Польшча абрала ЗША сваім партнёрам (у будаўніцтве) першай атамнай электрастанцыі» – напісаў прэзідэнт ЗША прэмʼер-міністру Польшчы ў віншавальным лісце.

«Супрацоўніцтва ў галіне грамадзянскай атамнай энергетыкі з’яўляецца асновай нашых эканамічных сувязяў і з’яўляецца выразам нашага агульнага імкнення ўмацоўваць энергетычную бяспеку Еўропы і вырашаць кліматычны крызіс», чытаем далей.

Джо Байдэн заклікаў Дональда Туска працягваць супрацоўніцтва ў мадэрнізацыі ўзброеных сіл, якія пры ўладзе ПіС замовілі значную колькасць тэхнікі ў ЗША. Ён таксама выказаў спадзяванне на сумесную падтрымку Украіны.

Польшча абрала партнёрамі па сваёй ядзернай праграме кампаніі Bechtel і Westinghouse з ЗША. Праграма прадугледжвае будаўніцтва ў Памераніі атамнай электрастанцыі з трыма рэактарамі AP1000, першы з якіх будзе пабудаваны ў 2033 годзе.