Беларуская Служба

Пачатак канца панавання піратаў у Чырвоным моры. ЗША ўступаюць у аперацыю па гарантыях бяспекі транспартных шляхоў

22.12.2023 15:25
Найважнейшы гандлёвы шлях з Еўропы ў Азію, праз Чырвонае мора і Суэцкі канал, перакрыты апалчэннем хусітаў з Емена (баевікі з шыіцкага клана хусі з тэрыторыі Емена). Наступствы велізарныя. Цяпер Вашынгтон хоча павялічыць свой удзел у рэгіёне і абвяшчае пра новую аперацыю ў супрацы, сярод іншага, з Вялікабрытаніяй, Іспаніяй, Францыяй і Італіяй.
Kanał Sueski
Kanał Sueski shutterstock.com/Dipix

Канфлікт на Блізкім Усходзе працягваецца, і шанцы супакоіць сітуацыю з кожным днём змяншаюцца. Ізраіль прапанаваў ХАМАС тыднёвае спыненне агню і пастаўку гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа ў абмен на вызваленне 40 закладнікаў. Як піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Егіпта, ХАМАС адмовіўся і запатрабаваў спачатку спыніць агонь. Толькі тады ён пагодзіцца абмяркоўваць абмен палоннымі – Ізраіль утрымлівае тысячы палестынцаў.

Гэта не адзіная эскалацыя канфлікту ў рэгіёне. У прыватнасці, працягваюцца напады апалчэнцаў хусі на караблі ў Чырвоным моры. Яны паралізавалі найважнейшы гандлёвы шлях паміж Еўропай і Азіяй. Чатыры з пяці найбуйнейшых суднаходных кампаній свету спынілі перавозкі праз Чырвонае мора. У панядзелак нафтавы гігант BP таксама абвясціў, што больш не будзе выкарыстоўваць гэты маршрут. 55 караблёў былі перанакіраваны іх уладальнікамі і прайшлі значна больш доўгім і дарагім маршрутам вакол паўднёвай ускраіны Афрыкі.

Многія іншыя караблі часова перапынілі свой шлях. Грузавыя караблі з Еўропы стаяць на якары ў цэнтральнай і паўночнай частцы Чырвонага мора ў чаканні развіцця падзей. Караблі, якія ідуць з Азіі, становяцца на якар ля Адэнскага заліва ў Індыйскім акіяне – таксама з-за апасенняў нападу.

У панядзелак міністр абароны ЗША Лойд Осцін у адказ на ўзмацненне нападаў абвясціў пра аперацыю «Ахоўнік дабрабыту» (Prosperity Guardian) – ініцыятыву па стварэнні ўмоў бяспекі ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве. «Цяперашні рост колькасці нападаў з'яўляецца міжнароднай праблемай, якая патрабуе ўзгодненых дзеянняў», – заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін.

У аперацыі, сярод іншых, будуць удзельнічаць ЗША, Бахрэйн, Вялікабрытанія, Францыя, Італія і Іспанія.

Паводле Die Welt /Onet.p/вх  

Пастаўкі з Кітая затрымліваюцца, караблі ідуць вакол Афрыкі пасля абстрэлаў у Чырвоным моры

19.12.2023 11:40
Пасля беспілотных і ракетных нападаў на мінулым тыдні на кантэйнеравозы, якія заходзілі ў Чырвонае мора, суднаўладальнікі перанакіравалі караблі вакол Афрыкі.