Больш за палову ВУП Польшчы ствараюць толькі пяць ваяводстваў, а найменшы ўклад у вытворчасць дае Люблінскае ваяводства.
У 2021 годзе аб'ём створанага ў Польшчы валавога ўнутранага прадукту склаў больш за 2,6 трлн злотых. Гэта на 7 працэнтаў больш, чым годам раней і больш чым на 25% у параўнанні з 2015 годам. Дзякуючы такому дынамічнаму развіццю Польшча павольна ўваходзіць у групу 20 найбуйнейшых эканомік свету.
Паводле дадзеных Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, Мазавецкае ваяводства стварае амаль ¼ ВУП Польшчы (дакладней 22,6%), з якіх на Варшаву прыходзіцца ажно 17,3%. Другое па ліку – Сілезскае ваяводства (12,0%), затым Вялікапольскае (9,9%) і Ніжнесілезскае (8,5%). Разам гэтыя пяць рэгіёнаў даюць ажно 53 працэнта ВУП краіны.
У групе рэгіёнаў з нізкімі долямі ў стварэнні ВУП – ніжэй за 3% кожнае – таксама пяць ваяводстваў: Люблінскае, Апольскае, Падляскае, Свянцянскае і Вармінска-Мазурскае. Іх агульная доля ў стварэнні ВУП Польшчы ў 2021 годзе склала больш за 11%.
Абʼем вырабленых тавараў і паслуг залежыць, вядома, ад колькасці насельніцтва рэгіёну, таму таксама варта паглядзець статыстыку на душу насельніцтва. І тут Мазавецкае ваяводства зʼяўляецца відавочным лідарам – сярэдні жыхар гэтага рэгіёну робіць унёсак у эканоміку ў памеры 155 працэнтаў ад сярэдняга жыхара краіны, а сярэднестатыстычны жыхар сталіцы – ажно 202 працэнты.
«У 2021 годзе самы высокі намінальны валавы наяўны даход у сектары хатніх гаспадарак на душу насельніцтва быў дасягнуты ў Варшаўскім сталічным рэгіёне, перавышаючы больш чым на 41% сярэдні даход на душу насельніцтва па краіне і больш чым на 77 працэнтаў даход на душу насельніцтва ў Падкарпацкім рэгіёне, дзе зафіксаваны самы нізкі ўзровень», – напісана ў каментары Галоўнага статыстычнага ўпраўлення.
Нізкі ўзровень намінальнага валавога наяўнага даходу ў сектары хатніх гаспадарак на душу насельніцтва, гэта значыць ніжэй за 85% ад сярэдняга па краіне, быў зафіксаваны таксама на Падляшшы.
forsal.pl/вх