Беларуская Служба

Крэдыт пад 0 працэнтаў не толькі для сям'і. Праграма «Mieszkanie na start» можа стартаваць ужо ў сярэдзіне 2024 года

04.01.2024 14:06
Праграма «Mieszkanie na start» можа стартаваць ужо ў сярэдзіне 2024 г. Міністр развіцця і ​​тэхналогіяў Кшыштаф Гетман запэўнівае, што яна павінна быць сямейнай. Новая жыллёвая праграма будзе пераемніцай 2-працэнтнага крэдыту, фінансаванне якога скончылася 1 студзеня 2024 года.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.
Rok 2023 upłynął pod znakiem ożywienia na rynku kredytów mieszkaniowych.Shutterstock/ Studio Romantic

Чакаецца, абʼём праграмы складзе каля 500 мільёнаў злотых. Таксама будзе ўстаноўлена ўзроставае абмежаванне для адзінокіх да 35 гадоў. Іншыя хатнія гаспадаркі могуць карыстацца пазыкай без узроставых абмежаванняў, паведамляе міністр развіцця і ​​тэхналогіяў Кшыштаф Гетман

– Праграма павінна быць сямейнай, – запэўнівае Кшыштаф Гетман. Крэдытам могуць скарыстацца як адзінокія людзі, так і хатнія гаспадаркі.

Новым у гэтай праграме зʼяўляецца тое, што яна ахоплівае людзей, якія ўдзельнічаюць у выдатках на сацыяльнае жыллё. «Для іх гэта будзе спажывецкі крэдыт», – сказаў міністр Гетман.

– Праграма прызначана для падтрымкі набыцця першай кватэры. Ёсць выключэнне ў сямʼі з 5 чалавек. Калі сям’я захоча мець большую кватэру, яна зможа атрымаць падтрымку па гэтай праграме – патлумачыў Кшыштаф Гетман. Міністэрства не хоча нікога выключаць, нават калі ён пераступае парог.

Памер субсідыі па крэдыце «Mieszkanie na start» будзе залежаць ад колькасці сямʼі, як і сума крэдыту. Для сямʼі з 1 і 2 чалавек субсідыя па крэдыце складзе 1,5%, для сямʼі з 3 чалавек – 1%, для сямʼі з 4 чалавек – 0,5%, для сямʼі з 5 чалавек – будзе 0%.

Сума крэдыту па праграме таксама будзе залежаць ад памеру сямʼі. Для аднаасобнай гаспадаркі гэта будзе 200 тысяч злотых, за 2-асабовай 400 тысяч злотых, для 3-асабовай – 450 тысяч злотых, для 4-асабовай – 500 тысяч злотых, а для 5 асобаў у сямʼі – 600 тысяч злотых.

У Міністэрстве развіцця і тэхналогіяў мяркуюць, што ў 2024 годзе можна будзе забяспечыць 50 тысяч крэдытаў у праграме «Mieszkanie na start».

– Урад забяспечыў у бюджэце на 2024 год 500 мільёнаў злотых на праграму «Mieszkanie na start», яна павінна быць запушчана ў сярэдзіне года, – запэўніў міністр развіцця і тэхналогій Кшыштаф Гетман.

Урад таксама хоча правесці шырокія кансультацыі па новым плане падтрымкі набыцця першай кватэры.

Rzeczpospolita.pl/вх