Ніколі раней не было так дрэнна. У Варшаве і ваколіцах не хапае дзвюх тысяч паліцыянтаў. Новае кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі абяцае павышэнне зарплатаў і хоча, каб на службу вярнуліся функцыянеры, якія раней ад ёй адмовіліся, паведамляе Gazeta Wyborcza.
Паводле выдання, у Варшаве і падваршаўскіх паветах функцыянеры паліцыі па-ранейшаму масава пакідаюць службу або, калі ў іх такая магчымасць, сыходзяць на пенсію.
Паводле звестак Галоўнай камендатуры паліцыі ў Варшаве, на кожнага новага супрацоўніка, які пачынае працу ў паліцыі, выпадае дзевяць функцыянераў, якія адмаўляюцца ад далейшай службы.
аз