Беларуская Служба

Дастаўкі паліва на АЭС па ўсім свеце аказаліся пад пагрозай

15.01.2024 13:59
«Казатампрам», найбуйнейшая ў свеце ўраназдабыўная кампанія, абвясціла ў пятніцу, 12 студзеня, што з-за глабальнага дэфіцыту сернай кіслаты і затрымкі ў будаўніцтве новых адкрытых радовішчаў кампанія можа не дасягнуць планавых паказчыкаў па здабычы сёлета.
Ілюстрацыя Фота: olrat/Shutterstock

Найбуйнейшы ў свеце вытворца ўрану выступіў з папярэджаннем адносна перспектыў вытворчасці на 2024 год, што выклікала занепакоенасць магчымымі збоямі паставак ядзернага паліва на сусветныя рынкі ў бліжэйшыя гады, – піша польскі партал energetyka24.com.

«Казатампрам», найбуйнейшая ў свеце ўраназдабыўная кампанія, абвясціла ў пятніцу, 12 студзеня, што з-за глабальнага дэфіцыту сернай кіслаты і затрымкі ў будаўніцтве новых адкрытых радовішчаў кампанія можа не дасягнуць планавых паказчыкаў па здабычы сёлета. Ёсць занепакоенасць тым, што канкрэтныя пастаўкі паліва на АЭС у 2025 годзе могуць апынуцца пад пагрозай.

Спотавыя цэны на паўфабрыкаты, атрыманыя пры перапрацоўцы ўранавых руд, т.зв Yellowcake дасягнуў 16-гадовага максімуму ў 92,45 даляра за фунт. Аналітыкі мяркуюць, што высокі попыт на атамную энергію можа прывесці да далейшага росту коштаў і нават перавысіць 100 долараў у бліжэйшай будучыні.

«Казатампрам», кампанія, падкантрольная ўраду Казахстана, абвясціла, што да 1 лютага падрабязна апіша ўплыў верагоднага дэфіцыту сернай кіслаты і затрымкі вытворчасці ў абноўленых каціроўках.

эж