Расійскі «Газпрам» страціў у 2023 годзе 11 мільярдаў долараў і можа страціць яшчэ больш пасля заканчэння кантракту на транспарціроўку ва Украіне, напісаў у Telegram дэпута Вярхоўнай Рады Данііл Гетманцаў, якога цытуе польскі партал biznesalert.pl.
Транспартны кантракт на пастаўкі газу ў Еўропу праз Украіну заканчваецца ў 2024 годзе і яго падаўжэнне нават не разглядаецца. Гэта значыць яшчэ мінус 15 млрд кубаметраў пастаўкі на еўрапейскі рынак, – піша палітык пра кантракт, які заканчваецца ў 2024 годзе, але выконваецца ўкраінскім Нафтагазам, нягледзячы на ўварванне Расіі ва Украіну. Расійскія СМІ выказалі здагадку пра неабходнасць падоўжыць гэты кантракт, але Кіеў не зацікаўлены ў перамовах з Масквой, якая вядзе вайну супраць Украіны.
Турцыя будзе павялічваць здабычу, напрыклад, з радовішча з запасам 58 млрд кубаметраў, адкрытага ў 2022 годзе, і яго поўная магутнасць пакрые да 28% спажывання краіны. Кітай пакуль не ўдзельнічае ў будаўніцтве новага газаправода «Сіла Сібіры-2» з Расіі, які дазволіў бы перанакіраваць частку паставак з Еўропы ў Паднябесную.
Расія можа ўкласціся ў іншы палітычны праект на газавым рынку, яна з ім знаёмая, але ўкладваць няма ў што. У фінансавым годзе, які скончыўся 30 чэрвеня 2023 года, «Газпрам» зафіксаваў чыстыя страты ў адзін трыльён рублёў ($11,4 млрд), апынуўся ў дэфіцыце і таму выдаткаваў дзве траціны сваіх рэзерваў. Таму газіфікацыя Расіі будзе фінансавацца за кошт павышэння тарыфаў на газ, – піша ўкраінскі палітык Данііл Гетманцаў, якога цытуе польскі партал.
У 2019 годзе «Газпрам» прадаў больш за 180 млрд кубаметраў газу ў Еўрасаюз. Аднак карпарацыя зафіксавала спад з-за энергетычнага крызісу і ўварвання Расіі ва Украіну. Канцэр сам абмежаваў пастаўкі, распальваючы крызіс, і пасля ўварвання большасць яго кліентаў пачалі шукаць газ у іншым месцы. Расіяне завяршылі 2023 год з пастаўкамі, паводле ацэнак Reuters, у 20-25 млрд кубаметраў, што на 65% менш, чым у 2022 годзе, і ў дзевяць разоў менш, чым у 2019 годзе.
эж