З 2019 года сістэматычна павялічваюцца заробкі як эканамічных мігрантаў, так і бежанцаў з Украіны. Гэта абумоўлена захаваннем рэкордна нізкага ўзроўню беспрацоўя і павышэннем мінімальнай заработнай платы, гаворыцца ў справаздачы Gremi Personal.
Сярэдні заробак украінцаў у Польшчы без уліку падаткаў і збораў складае прыкладна 3,5 тысячы злотых. Паводле аналітычнага цэнтра, украінскія бежанцы – гэта пераважна жанчыны (78 працэнтаў). Траціна з іх – адзінокія жанчыны, без дзяцей і партнёраў. Жанчыны з дзецьмі складаюць 26 працэнтаў усіх бежанцаў.
Хоць мужчыны сярод бежанцаў складаюць 22 працэнты, то іх сітуацыя на рынку працы лепшая чым жанчын. Працу мае 71 працэнт з іх. Толькі 15 працэнтаў украінцаў з'яўляюцца беспрацоўнымі. У той час працу ў Польшчы знайшлі 61 працэнт украінак, а беспрацоўнымі з’яўляецца 27 працэнтаў з іх.
Паводле Gremi Personal, даваенныя мігранты ў асноўным працавалі па прафесіях, якія патрабуюць кваліфікацыі, але неабавязкова з вышэйшай адукацыяй (зваршчык, токар, электрык і г.д.), у той час як ваенныя ўцекачы маюць вышэйшую адукацыю, але ў большасці выконваюць простыя працы, якія кваліфікацыі не патрабуюць.
«Заробкі ўкраінскіх бежанцаў у Польшчы ў асноўным залежаць ад росту мінімалкі ў польскай эканоміцы і рэдка звязаны з адукацыяй, атрыманай ва Украіне, незалежна ад яе ўзроўню. Аднак калі высокакваліфікаваныя ўкраінцы добра ведаюць польскую мову, то яны могуць эфектыўна канкураваць з палякамі за вакантныя пасады», – пераконваюць эксперты.
аз