Швейцарская газэта Neue Zürcher Zeitung апублікавала інфармацыю аб актыўным удзеле швейцарскіх гандлёвых кампаній у экспарце скрадзенага расіянамі ўкраінскага збожжа, – піша польскі партал biznesalert.pl. Кампаніі купляюць збожжа і становяцца яго ўладальнікамі, а потым тавар экспартуецца на сусветныя рынкі.
Спадарожнікавыя здымкі і расследаванні ўкраінскага боку швейцарцаў не ўражваюць. Прадпрыемствы сцвярджаюць, што не ведаюць, адкуль збожжа.
Караблі, якія перавозяць збожжа і ўдзельнічаюць у экспарце ўкраінскага збожжа, якое выкрала Расія, каб заблытаць следчых, прыбываюць у такія парты, як Севастопаль, каб забраць груз пры адключаных сістэмах сачэння. Затым швейцарскім кампаніям выдаюць адпаведныя дакументы, у якіх у якасці краіны паходжання пшаніцы пазначана Расія. Затым гэтыя караблі накіроўваюцца ў турэцкія парты, а пазней і сірыйскія.
Велізарныя ўраджаі збожжа, заяўленага як расійскага, затапілі сусветныя рынкі гэтай восенню. Нямецкі сельскагаспадарчы партал Agrarheute лічыць, што Расія магла экспартаваць летась больш за 90 мільёнаў тон збожжа, амаль столькіх колькі і ў 2022 годзе.
эж