Еўрастат апублікаваў апошнія статыстычныя дадзеныя аб колькасці легкавых і грузавых аўтамабіляў у краінах ЕЗ. Якія высновы можна зрабіць, прачытаўшы дадзеныя? Па колькасці машын Польшча мае сярэдні паказчык па Супольнасці. Польшча аднак вылучаецца вялікай колькасцю цяжкавікоў, а менавіта фур. Калі справа даходзіць да гэтага тыпу грузавікоў, Польшча з'яўлецца лідарам ва ўсім ЕЗ, – піша партал forsal.pl.
У 2022 годзе на 1000 жыхароў Польшчы прыходзілася ў сярэднім 572 легкавыя аўтамабілі. Гэта сярэдні вынік па ЕЗ. Першае месца заняла Італія, дзе на 1000 жыхароў прыходзіцца 684 машыны. На другім месцы Люксембург, дзе гэты паказчык 678 машын. У топ таксама ўвайшлі: Фінляндыя (661), Кіпр (658), Эстонія (637), Мальта (602), Чэхія (598), Літва (589), ФРГ (585) і Славенія (573). Рэйтынг закрываюць Латвія, дзе на 1000 жыхароў прыпадае ўсяго 414 легкавых аўтамабіляў, не нашмат больш, 417 аўтамабіляў прыпадае тысячу румынаў.
Куды больш цікавая статыстыка па цягачах (грузавых аўтамабілях, да якіх можна прычапіць паўпрычэп). Сярэдні паказчык па ЕЗ складае (дадзеныя за 2022 год) 4,8. Гэта значыць, што за 2012-2022 гады ён павялічыўся ажно на 45,2% (з 3,3). Гэта паказвае, наколькі дынамічна развіваўся грузавы транспарт у Еўрапейскім Звязе за апошняе дзесяцігоддзе.
Калі казаць пра адносныя лічбы, то тут абсалютны лідар Літва, дзе на 1000 жыхароў прыпадае 17,3 фураў. Польшча ў гэтым рэйтынгу заняла другое месца. На 1000 палякаў прыходзіцца 12,9 цягача, гэта значыць адзін грузавік на 78 жыхароў Польшчы. У лідарах таксама Эстонія (9,5), Венгрыя (9,3) і Румынія (8,8). Няцяжка заўважыць, што дамінуюць краіны з нізкімі заробкамі.
Напэўна, гэта не выпадковасць. Многія кампаніі карыстаюцца паслугамі польскіх перавозчыкаў з-за нізкай кошту працоўнай сілы ў Польшчы.
эж