Беларуская Служба

Мяняецца кіраўніцтва галоўных прадпрыемстваў у Польшчы, у якіх дзяржава мае кантрольны пакет акцый

13.02.2024 17:21
Апошнім часам змены адбыліся ў KGHM, Polska Grupa Zbrojeniowa, «Gaz-System» і крыху ранeй у ORLEN.
Аўдыё
  • Працягваюцца пратэсты аграрыяў ў Польшчы; Польскі ўрад акцэнтуе ўвагу на развіцці зялёнай энергетыкі; Мяняецца кіраўніцтва ключавых прадпрыемстваў у Польшчы, у якіх дзяржава мае кантрольны пакет акцый
Grupa Kapitałowa KGHM Polska Miedź jest producentem miedzi i srebra rafinowanego. Skarb Państwa ma 31,79 proc. akcji koncernu
Grupa Kapitałowa KGHM Polska Miedź jest producentem miedzi i srebra rafinowanego. Skarb Państwa ma 31,79 proc. akcji koncernuShutterstock/Dziurek

Канцэрн KGHM мае новы назіральны савет. Пазачарговы агульны сход таварыства прызначыў 7 членаў, прапанаваных Дзяржаўным казначэйствам. KGHM – адна з найбуйнейшых польскіх дзяржаўных кампаній і адзін з буйнейшых вытворцаў медзі і срэбра ў свеце.

Новая назіральная рада з сёння таксама ў Польскай групы ўзбраенняў (Polska Grupa Zbrojeniowa). Паводле звестак Польскага радыё, падчас сённяшняга агульнага сходу акцыянераў былі прызначаныя пяць новых сябраў, аднак імя старшыні новага праўлення пакуль не названае. Сярод новых удзельнікаў: брыгадны генерал у адстаўцы, цяперашні дырэктар Аператыўнага цэнтра Міністра нацыянальнай абароны Артур Каласоўскі (Artur Kołosowski).

Polska Grupa Zbrojeniowa – найбуйнейшы кансорцыум у Польшчы, які аб'ядноўвае мілітарныя кампаніі, большасць акцый якога належыць Дзяржаўнаму казначэйству. У групу ўваходзяць некалькі дзясяткаў прадпрыемстваў па ўсёй краіне, сярод іншага: зброевы завод у Радаме, Гута-Сталёва-Воля, вядомая вытворчасцю гаўбіц Krab, і завод Bumar-Łabędy ў Глівіцэ, які мае магчымасць вырабляць танкі.

У аператара прамысловых газаправодаў «Gaz-System» таксама новы старшыня ўправы. А раней быў адхілены старшыня найбуйнейшай польскай паліўнай кампаніі ORLEN.

Новы польскі ўрад выяўляе шмат злоўжыванняў у кіраўніцтве прадпрыемствах, якія былі ў кампетэнцыі палітыкаў папярэдняга ўраду.

яс

Эфірны выпуск перадачы «Пульс польскай эканомікі» ў далучаным файле