Беларуская Служба

Фіны дапамогуць у праектаванні польскай АЭС

15.02.2024 11:00
Фінскі кансорцыум таксама дапаможа распрацаваць паліўную стратэгію і стратэгію кіравання радыеактыўнымі акідамі. 
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock/Marius GODOI

Канцэрн Polskie Elektrownie Jądrowe («Польскія АЭС») пачаў супрацоўніцтва з кансорцыумам Fortum і TVO Nuclear. Гэтыя фінскія кампаніі маюць вопыт кіравання атамным энергаблокам пакалення III+ на электрастанцыі Алкілуота, – пішуць на партале energetyka24.com.

Кампаніі супрацоўнічалі ў якасці інвестара энергаблока Алкілуота-3, адзінага ў Еўропе рэактара пакалення III+. Акрамя таго, Fortum і TVO з'яўляюцца аператарам атамных электрастанцый у Фінляндыі і Швецыі. Іх досвед будзе выкарыстаны «Польскімі АЭС» пры распрацоўцы стратэгіі дзеянняў у якасці аператара атамнай электрастанцыі. Кантракт паміж польскай і фінскімі фірмамі заключаны тэрмінам на два гады.

Падпісаная дамова прадугледжвае падтрымку ад стадыі праектавання электрастанцыі да рэалізацыі кантрактаў з Westinghouse і Bechtel. Фінскі кансорцыум таксама дапаможа распрацаваць паліўную стратэгію і стратэгію кіравання радыеактыўнымі акідамі. Акрамя таго, гэта дапаможа «Польскім АЭС» навучыць персанал для працы на першай польскай атамнай электрастанцыі.

Polskie Elektrownie Jądrowe – кампанія спецыяльнага прызначэння, якая належыць дзяржаве і адказвае за нагляд за праектам першай атамнай электрастанцыі ў Польшчы. Тры атамныя блокі з рэактарамі AP1000 кампаніі Westinghouse будуць пабудаваныя ў гміне Хочава (месца, вядомае як Любятава-Капаліна) у Памераніі. У праекце ўдзельнічае і Bechtel. Згодна з планам урада, першы блок першай польскай АЭС павінен быць запушчаны ў 2033 годзе.

эж

Эксперт: Першая АЭС у Польшчы не раней, чым у 2036 годзе

30.01.2024 10:45
Паводле эксперта па энергетыцы Даніэля Чыжэўскага, выкананне тэрміну 2033 года малаверагоднае.