Беларуская Служба

Калоны фермераў, шахцёраў і паляўнічых рушаць у цэнтр польская сталіцы. Рух у Варшаве будзе паралізаваны

26.02.2024 18:54
Калоны пратэстоўцаў рушаць у аўторак, 27 лютага, аб 11 ад Палаца культуры і навукі і накіруюцца некалькімі маршрутамі да Канцылярыі прэм'ер-міністра і Сейма Польшчы.
Панарама цэнтру Варшавы Фота: Shutterstock/Mike Mareen

27 лютага фермеры, шахцёры і паляўнічыя заблакуюць вуліцы Варшавы. Гэта наступны этап пратэсту фермераў, да якога далучаюцца іншыя прафесійныя групы. Калоны пратэстоўцаў рушаць у аўторак, 27 лютага, аб 11 ад Палаца культуры і навукі і накіруюцца некалькімі маршрутамі да Канцылярыі прэм'ер-міністра і Сейма Польшчы, – пішуць на партале money.pl.

Ужо некалькі тыдняў у Польшчы праходзяць акцыі пратэсту фермераў, якія блакуюць мясцовыя дарогі і трасы. Акрамя таго, разʼюшаныя фермеры блакуюць мяжу з Украінай у адказ на імпарт аграхарчовай прадукцыі з гэтай краіны. Таксама польскія фермеры дабіваюцца перагляду еўрапейскай аграрнай палітыкі пад агульнай назвай «Зялёны лад».

Апошнімі днямі на мяжы з Украінай фермеры высыпалі ўкраінскае збожжа з фур і цягнікоў, якія рухаліся праз Польшчу транзітам. Прэмʼер-міністр Польшчы рэагуючы на гэта, заявіў, што памежныя пераходы з Украінай і названыя ўчасткі дарог і чыгуначных шляхоў будуць уключаны ў спіс абʼектаў крытычнай інфраструктуры. Гэтае рашэнне сустрэла рэзкую крытыку з боку фермераў, якія заявілі, што працягнуць блакаванне межаў, анансуючы змену формы пратэсту.

Гэтым разам у польскую сталіцу не заедуць трактары, пратэстоўцы пройдуць пешым маршам. Чакаецца, што паляўнічыя і шахцёры выкажуць пратэст супраць «Зялёнага ладу». Прафсаюзныя шахцёраў, у сваю чаргу, будуць дабівацца павышэння заробкаў для гэтай прафесійнай групы.

эж